1 Габелен (франц. gobelin), 1. Вытканы ўручную дыван-карціна (шпалера, арас, кілім). 2. Выраб парыжскай мануфактуры Габеленаў (Gobelins), заснаванай у 1662 г.… 2 Галаснікі, невялікія керамічныя сасуды ў выглядзе збаноў, якія ўмуроўваліся ў тоўшчу сцяны адтулінамі ўнутр памяшкання з мэтай паляпшэння акустычных якасцей будынка,… 3 Галерэя (франц. galerie - адкрыты), 1. Доўгае крытае памяшканне, у якім адна з падоўжных сцен заменена калонамі. 2. Доўгі балкон. 3. Выцягнутая зала з суцэльным… 4 Галун (пазумент; ад франц. galon - борт, край адзежыны), шчыльная стужка або тасьма шырынёй 5-60 мм з баваўнянай пражы, сінтэтычных нітак, шоўку, часта з арміраванай… 5 Ганчарныя вырабы, рэчы, вырабленыя з абпаленай гліны і прызначаныя для ўтылітарнага выкарыстання, таксама вырабы дэкаратыўна-прыкладнога характару. У традыцыйным ганчарстве… 6 Ганчарства, выраб рэчаў утылітарнага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з абпаленай гліны. У Беларусі Г. зарадзілася ў раннім неаліце; як рамяство вылучылася… 7 Гарадзішча, умацаванае пасяленне з ровам і землянымі валамі. Звычайна размяшчалася ў месцах, зручных па сваіх прыродных якасцях для абароны (высокі пагорак, мыс,… 8 Гарлач, ганчарны выраб, прызначаны для захоўвання малочных прадуктаў. Адрозніваецца выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужанай шыйкай, шырэйшым за дно вусцем;… 9 Гармонія (грэч. harmonia - сувязь, зладжанасць, суразмернасць), аптымальнае спалучэнне частак у адзінае цэлае. Як прыём Г. выкарыстоўваецца ў стварэнні архітэктурных… 10 Гародня, элемент драўлянай канструкцыі; зруб з бярвён (клець), запоўнены зямлёй і камянямі; частка, звяно крапасной сцяны ў 15-17 стст. 11 Гарсэт (кабат), адзенне беларускіх жанчын у выглядзе безрукаўкі на падшэўцы; частка святочнага касцюма. Надзявалі паверх кашулі. Зашпільвалі спераду на гузікі,… 12 Гаршчок, гліняная пасудзіна з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусцем, абкружаным вянцом, нярэдка з накрыўкай і ручкай; выкарыстоўваецца для гатавання… 13 Гарэльеф (франц. haut-relief - літаральна высокі рэльеф), від скульптуры, у якой выяўленне выступае над плоскасцю фону больш чым на палову свайго аб'ёму (параўн.… 14 Гафт (польск. haft - вышыванне, вышыўка, ад с.-в.-ням. Haft - вузел), ручная ці машынная вышыўка каштоўнымі матэрыяламі: каляровымі шаўковымі, залатымі, сярэбранымі… 15 Гема (лац. gemma - вочка, пупышка на вінаграднай лазе), каштоўны ці паўкаштоўны камень з разным паглыбленнем (інталія) або выступаючым (камея) выяўленнем.… 16 Геральдыка (франц. heraldique ад с.-лац. heraldus - вяшчальнік), гербазнаўства, састаўленне, вытлумачэнне і вывучэнне гербаў; дапаможная гістарычная дысцыпліна,… 17 Герма (грэч. herma - падпорка, слуп), 4-гранны слуп, завершаны скульптурнай выявай галавы або бюста; від скульптурнага партрэта ці скульптурнага помніка. Г.… 18 Герса, дадатковае ўмацаванне ўвахода ў замак, вежы-брамы ў выглядзе пад'ёмных металічных ці акаваных жалезам драўляных кратаў; падымаліся і апускаліся на ланцугах… 19 Гіпастыль (ад грэч. hipostylos - які падтрымліваецца калонамі), вялікае памяшканне (зала храма, палаца), столь якога абапіраецца на шматлікія і часта пастаўленыя… 20 Гіпюр (франц. guipure ад guiper - аплятаць, абмотваць, грэч., лац. gerra - пляценне), карункі, якія складаюцца з шытага або плеценага ўзору, асобныя фрагменты…