1 Сабор, галоўны храм горада, манастыра, дзе праводзяць богаслужэнне вышэйшыя духоўныя асобы (патрыярхі, епіскапы). 2 Садова-паркавае мастацтва, мастацтва стварэння садоў, паркаў, сквераў, бульвараў і інш., заснаванае на выкарыстанні для арганізацыі прасторы жывога расліннага матэрыялу, аб'яднанні… 3 Сакрыстыя (ад лац. sacrum - святыня), прыбудова да касцёла з усходняга боку, асобнае памяшканне ў кляштары, дзе захоўваецца культавае начынне, адзенне служак, часам… 4 Салон (франц. salon - гасцёўня), 1. Гасцёўня, пакой для прыёмаў. 2. Літаратурна-мастацкі кружок асоб, якія збіраюцца ў прыватным доме. 3. Назва выставак… 5 Самадзейнае мастацтва, мастацкая творчасць людзей, якія не з'яўляюцца мастакамі-прафесіяналамі і займаюцца мастацтвам у дапаўненне да асноўнай прафесіі. 6 Само (самон; ад франц. saumon - сёмга), ружова-жоўты колер. 7 Сангіна (франц. sanguine ад лац. sanguis - кроў), алоўкі без аправы разнастайных карычнева-чырвоных тонаў, у склад якіх (прыродная і штучная С.) уваходзяць каалін,… 8 Сандрык, невялікі карніз, размешчаны над вокнамі ці дзвярыма на фасадзе будынка; абапіраецца на кансолі, часам завяршаецца невялікім франтонам. У беларускім дойлідстве… 9 Саркафаг (грэч. sarkophagos - літаральна пажыральнік мяса), труна, невялікая грабніца з дрэва, каменю, іншых матэрыялаў, часта ўпрыгожаная роспісамі, скульптурай.… 10 Сары (хіндзі), традыцыйнае верхняе адзенне жанчын Паўднёвай Азіі ў выглядзе кавалка тканіны (даўжынёй 5-9 м), якая агортваецца вакол цела і перакідваецца цераз… 11 Сафіт (ад іт. soffitto - столь), 1. Звернутая ўніз паверхня столевай бэлькі, аркі, карніза. 2. У тэатры - свяцільня рассеянага святла, якая асвятляе сцэнічную… 12 Сафія (грэч. sophia - мудрасць), у хрысціянскім мастацтве сімвал мудрасці, празорлівасці Бога. У гонар С. узводзіліся храмы, a яе выяву ў выглядзе жанчыны змяшчалі… 13 Саф'ян (ад перс. сахтійан), тонкая мяккая, добра вырабленая, звычайна яркага колеру, авечая або казліная скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку… 14 Сацыялістычны рэалізм, назва афіцыйнага напрамку ў мастацтве Савецкага Саюза, некаторых краін Эўропы, Азіі; мастацкай плыні ў культуры краін Амерыкі, Азіі, Афрыкі. Эстэтычная… 15 Саян, спадніца з прышытым ліфам-гарсэтам. Атрымаў распаўсюджанне на Падняпроўі ў 19 - пач. 20 ст. С. шылі з даматканых баваўняных, льняных (спадніца), фабрычных… 16 Сепія (ад грэч. sepia - каракаціца), светла-карычневая фарба, якую рыхтуюць з чарнільнага мяшка марскога малюска - сепіі, a таксама твор графікі, выкананы С.… 17 Сізаль (сісаль; па назве порта Сісаль у Мексіцы), лубяное грубае валакно, якое атрымліваецца з лістоў агавы і некаторых іншых раслін. Добра афарбоўваецца анілінавымі… 18 Сілуэт (франц. silhouette, ад імя франц. міністра 18 ст. Э. дэ Сілуэта [Е. de Silhouette], на якога была зроблена карыкатура ў выглядзе ценявога профілю), абрыс… 19 Сімвалізм (франц. symbolisme ад грэч. symbolon - умоўны знак, сімвал), напрамак у эўрапейскім мастацтве кан. 19 - пач. 20 ст., заснаваны на мастацкім выказванні… 20 Сінагога (ад грэч. synagoge - сход), малітоўны дом і рэлігійная абшчына жыдоў.