1 Сувязныя рэчывы, у тэхналогіі выяўленчага мастацтва рэчывы, якія ўваходзяць у склад фарбы (гл. Фарбы мастацкія) і вызначаюць яе спецыфічныя якасці. Галоўнае прызначэнне… 2 Сумах, 1. Аднабаковы бязворсавы дыван з буйнымі ўзорамі, характэрны для азербайджанскага народнага мастацтва. 2. Тэхніка атрымання разнастайных фактурных… 3 Супрэматызм (ад лац. supremus - найвышэйшы), умоўная назва напрамку ў мастацтве абстракцыянізму, уведзеная ў 1913 г. К.Малевічам. Для С. характэрна выкарыстанне пазбаўленых… 4 Сурвэтка (польск. serweta ад франц. serviette), узорысты [тканы, вязаны, плецены, гафтаваны] (гл. Гафт) выраб для ўпрыгожвання жылога інтэр'ера; від тканін мастацкіх.… 5 Сутарэнне, памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падзямелле. 6 «Сухая іголка», від паглыбленай гравюры на метале, тэхніка якой заснавана на прадрапванні штрыхоў іголкай; часта з'яўляецца дапаўненнем да тэхнікі афорта. 7 «Сухі пэндзаль», у жывапісе, графіцы тэхнічны прыём, у адпаведнасці з якім выява выконваецца жорсткім пэндзлем, слаба насычаным фарбай.