41 Стылізацыя, 1. У пластычных выяўленчых мастацтвах (гл. Скульптура) абагульненае выяўленне фігур і прадметаў з дапамогай вызначаных прыёмаў спрашчэння малюнка і… 42 Стыль «мадэрн», гл. «Мадэрн». 43 Стыль у мастацтве (лац. stylus stylos - стрыжань, палачка для пісьма па васковай дошчачцы), 1. Сістэма прынцыпаў, заканамернасцей і правіл, a таксама асаблівасці мастацкіх… 44 Стыратар (ад іт. stirare - расцягваць), прыстасаванне, якое складаецца з дзвюх рамак (адна ўстаўляецца ў другую) для нацягвання вільготнай паперы пры рабоце акварэллю.… 45 Стэка (іт. stecca), інструмент, якім карыстаецца скульптар пры лепцы для апрацоўкі паверхні скульптуры; драўляная, металічная або пластмасавая палачка з расшыранымі… 46 Стэла (грэч. stele - слуп), у антычным мастацтве прамавугольная ці звужаная ўверсе каменная пліта, пастаўленая вертыкальна ў якасці надмагілля, мемарыяльнага… 47 Стэрэабат (грэч. stereobates), у грэч. архітэктуры аснова, на якой узводзіўся будынак, ставіліся калоны. С. складаўся з трох частак (прыступак), верхняя з якіх… 48 Сувязныя рэчывы, у тэхналогіі выяўленчага мастацтва рэчывы, якія ўваходзяць у склад фарбы (гл. Фарбы мастацкія) і вызначаюць яе спецыфічныя якасці. Галоўнае прызначэнне… 49 Сумах, 1. Аднабаковы бязворсавы дыван з буйнымі ўзорамі, характэрны для азербайджанскага народнага мастацтва. 2. Тэхніка атрымання разнастайных фактурных… 50 Супрэматызм (ад лац. supremus - найвышэйшы), умоўная назва напрамку ў мастацтве абстракцыянізму, уведзеная ў 1913 г. К.Малевічам. Для С. характэрна выкарыстанне пазбаўленых… 51 Сурвэтка (польск. serweta ад франц. serviette), узорысты [тканы, вязаны, плецены, гафтаваны] (гл. Гафт) выраб для ўпрыгожвання жылога інтэр'ера; від тканін мастацкіх.… 52 Сутарэнне, памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падзямелле. 53 «Сухая іголка», від паглыбленай гравюры на метале, тэхніка якой заснавана на прадрапванні штрыхоў іголкай; часта з'яўляецца дапаўненнем да тэхнікі афорта. 54 «Сухі пэндзаль», у жывапісе, графіцы тэхнічны прыём, у адпаведнасці з якім выява выконваецца жорсткім пэндзлем, слаба насычаным фарбай. 55 Сфрагістыка (ад грэч. sphragis - пячатка), дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання. 56 Сцэнаграфія, гл. Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва. 57 Сюжэт (ад франц. sujet - прадмет), у выяўленчым мастацтве падзея ці сітуацыя, адлюстраваная ў творы; уяўляе сабой канкрэтнае, дэталёвае, вобразна-апавядальнае… 58 Сюррэалізм (франц. surrealisme - літаральна звышрэалізм), напрамак у мастацтве 20 ст., у аснове якога парадаксальная алегарычнасць спалучэння прадметаў і з'яў у… 59 Сяродкрыжжа, у архітэктуры прастора, утвораная перасячэннем падоўжных нефаў (нефа) з трансептам.