81 Прапілеі (грэч. propylon, propylaia - месца перад дзвярыма, варотамі, уваход), парадны ўваход, праезд, часта ўтвораны порцікамі і каланадамі, размешчанымі па восі… 82 Прапорцыя (ад лац. proportio - суадносіны, суразмернасць), суадносіны велічынь элементаў мастацкага твора, a таксама асобных элементаў і ўсяго твора ў цэлым. Адрозніваюць… 83 Прасла, частка сцяны з гарызантальна пакладзеных бярвёнаў, брусоў, дошак, плах паміж двума слупамі (шуламі); частка крапасной сцяны паміж дзвюма вежамі. 84 Прасліца (прасёлка, прасельца), гліняны або каменны грузік з круглай адтулінай у цэнтры, які надзяваўся на верацяно, каб павялічыць інерцыю яго вярчальнага руху;… 85 Прасніца, драўляная прылада, прызначаная для прадзення воўны, льняной ці пяньковай кудзелі; складаецца з дзвюх частак (дошчачкі і стрыжня), замацаваных пад прамым… 86 Прастыль (ад грэч. pro - наперадзе і stylos - калона), тып старажытнагрэчаскага храма прамавугольнай формы ў плане. У адрозненне ад амфіпрастыля і перыптэра мае… 87 Прасценак, частка сцяны паміж двума праёмамі (акно, дзверы) ці частка сцяны паміж акном і вуглом будынка. 88 Прачыстая, гл. Успенне. 89 Протаіерэй, святар (іерэй) вышэйшага сану. 90 Протарэнесанс (ад грэч. protos - першы і Рэнесанс), этап гісторыі італьянскага мастацтва (13 - першая пал. 14 ст.), першая, ранняя стадыя Адраджэння; азнаменавана ростам… 91 Прыдзел, у праваслаўным і вуніяцкім храмах невялікая бесслуповая прыбудова да паўночнага ці паўднёвага боку з асобным алтаром. 92 Прымас (ад лац. primas - той, хто першынствуе), у каталіцкай і англіканскай цэрквах першы па сану і правах епіскап. 93 Прымітыў (ад лац. primitivus - першы, самы ранні, першабытны), 1. Нешта простае, тое, што не развіваецца (у параўнанні з познім, больш дасканалым). 2. Назва… 94 Прытвор, гл. Бабінец. 95 Прэлат (ад лац. praelatus - літаральна вынесены ўперад, пастаўлены над кім-небудзь), вышэйшая духоўная асоба (архіепіскап, епіскап, ігумен) у каталіцкай і англіканскай… 96 Прэсбітэр (прэсбітэрый; ад познелац. presbyterium - месца для выбраных ад грэч. presbyteros - старэйшына), у каталіцкім храме прастора перад алтаром, прызначаная… 97 Псалтыр (грэч. psalterion), кніга псалмоў, адна з кніг Старога запавета Бібліі. Змяшчае 150 (каталіцкая царква) і 151 (праваслаўная царква) псалмоў. Адна з асноўных… 98 Псеўдабарока, гл. Неабарока. 99 Псеўдаготыка, гл. Неаготыка. 100 Псеўдакласіцызм, гл. Неакласіцызм.