1 Плакат (ням. Plakat ад франц. placard - аб'ява, афіша ад plaquer - наляпіць, прыклеіць), від графікі, асобны твор, выкананы ў рэкламных, вучэбных, агітацыйных… 2 Пластыка, гл. Скульптура. 3 Пластылін (ням. Plastilin, іт. plastilina ад грэч. plastos - вылеплены), пластычная маса спецыяльнага саставу, пашыраны матэрыял у скульптуры. Вырабляюць з сумесі… 4 Плафон (франц. plafond - столь), дэкаратыўна апрацаваная пры дапамозе роспісаў і ляпніны столь; твор манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Выконваецца непасрэдна… 5 Плахта, 1. Грубая, хатняга вырабу ўзорыстая тканіна. 2. Пашыраная ў славян жаночая адзежа тыпу спадніцы з дзвюх доўгіх, няпоўнасцю сшытых пэлак. 6 Пленэр (франц. plein air - літаральна адкрытае паветра), тэрмін, які абазначае перадачу ў карціне ўсяго багацця навакольнага свету пры рабоце мастака на адкрытым… 7 Плінфа (ад грэч. plinthos - плітка, цагліна), шырокая і плоская абпаленая цагліна, найбольш характэрны будаўнічы матэрыял у Беларусі ў 10-13 стст. 8 Плюмаж (ад франц. plumage - апярэнне), упрыгажэнне (аздабленне) з пер'яў на галаўным уборы і конскай збруі. 9 Плябанія (польск. plebania ад pleban plebs - просты народ), двор святара каталіцкай, рэфармацкай або вуніянкай царквы (жылы дом, гаспадарчыя збудаванні).