На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    ісар
    як ісар. Старадар. Няўхв. Пра дрэннага чалавека. ДА.
  2. 2
    іскарка
    дзяўчонка як іскарка. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра вясёлую, прыгожую, яскравую дзяўчыну. Юрчанка 1977, 228.
    сенца бы іскарка. Памянш.-ласк. Слуцк. Ухв. Пра хутка і добра высушанае сена. Сержпутоўскі 1999, 34.
  3. 3
    іскацца
    такая праўда як сляпы іскаўся. Гл. сляпы.
  4. 4
    іскра
    чырвоны як іскра. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі яскравы чырвоны колер. Federowski, 70.
    падскочыць як ад іскры. Пра хуткае, раптоўнае, порсткае падскокванне каго-н. Янк., Пар., 121.
  5. 5
    іспанцы
    танцы як іспанцы. Глуск. Высл., 398. ≺ Утворана на падставе рыфмы, простага сугучча.
  6. 6
    Ісус
    як Ісус Хрыстос распяты. Маладз. Кплів. Пра нястрыжанага хлопца. ФА.
  7. 7
    ісці
    упіраецца як каза на торг ідучы. Гл. каза.
    як назаўтро ісці. Гл. назаўтра.
    чые мруць, а нашы як із вады йдуць. Гл. вада.

Паведаміць пра недакладнасьць