-
1
абабак
ціхі як абабак. Добр. Спачув. Пра ціхага, бяскрыўднага чалавека. Мат. Гом., III, 161. ≺ Абабак - падбярозавік. - 2
-
3
абаранак
лёгка як абаранак з'есці. Слуцк. Пра выкананне нескладанай справы, якая пад сілу кожнаму. Сержпутоўскі 1999, 30.
як за грош абаранак. Гл. грош. - 4
-
5
абблутаны
хадзіць як абблутаны. Сміл. Пра няўпэўненую і нязграбную павольную хаду. Шатэрнік, 2. - 6
- 7
- 8
- 9
- 10
- 11
-
12
аблізаны
глядзець як аблізаны. Пагардл. Пра прысаромленага чалавека. Нос., 24; Крэмнеў, № 187.
сядзець як аблізаны. Пруж. Пагардл. Пра прысаромленага чалавека. Рабкевіч, 197. - 13
- 14
- 15
-
16
аблудны
адзін як аблудны. Дзятл. Няўхв. Пра нязручнасці жыцця адзінокага чалавека, няўпэўненасць яго ўнутранага стану. ФА. -
17
аблуплены
ведаць каго як аблупленага. Івац., Мсцісл., Пруж. Пра дасканалыя, да ўнутраных падрабязнасцяў веды пра каго-н. Бялькевіч, 27; Босак, 30; ЗЗайкі.
гатова як яечка аблупленае. Гл. яечка.
завішчаць як аблуплены пятух. Гл. пятух.
ведаць каго як аблупленую кабылу. Гл. кабыла.
ведаць каго як аблупленую казу. Гл. каза. -
18
аблямоўка
Мужыку жонка як жыду аблямоўка. Прык. Пра ролю жонкі ў сям'і, калі яна ўпрыгожвае мужа. БВ, 122. ≺ Аблямоўка - абшыўка краёў вопраткі першапачаткова лямай (парчой), а потым іншай прыгожай тканінай, канчатковае афармленне, упрыгожанне (відаць, пераважна ў гарадскім асяроддзі, мода ў яўрэяў). - 19
-
20
абмоклы
стаяць як чапля абмокла. Гл. чапля.
хадзіць як абмоклы. Ваўк. п. Няўхв. Пра прыгнечанага, прысаромленага, панурага чалавека. Federowski, 48.
На запыт знайшлося 193 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць