На запыт знайшлося 193 артыкулы

  1. 121
    аплывуда
    цягнуцца 〈ззаду〉 як аплывуда. Сміл. Няўхв. Пра марудны, павольны рух, перасоўванне. Шатэрнік, 19.
  2. 122
    аплыцька
    хадзіць як аплыцька. Ветк. Асудж. Пра неахайнага, непрыемнага чалавека. Скарбы, 82. ≺ Аплыцька - апушчэнец.
  3. 123
    апока
    ляжаць як апока. Смал. п. Пагардл. Пра лянівага чалавека, які не рупіцца пра працу. Добр., Смол., 6. ≺ Апока - тоўстае бервяно.
  4. 124
    апошняе
    сядзець рукі злажыўшы як апошняе ў гаршчок палажыўшы. Навагр. Няўхв. Пра чалавека, які знаходзіцца ў роспачы, не адпаведнай яго рэальнай сітуацыі. ФА.
    рукі апусціць як апошняе ў печ усыпаўшы. Рэч., Гор., Леп. Руд., 252; ФА. Тое ж.
  5. 125
    аптэка
    дорага (па крышачцы) як у аптэцы. Ваўк. п. Пра дарагую, хаця і дробную рэч. Янк., Пар., 124.
    як у аптэцы. Докш., Мсцісл. Пра вельмі дакладную вагу. Высл., 431.
  6. 126
    апудала
    адзявацца як апудала (пудала). Карэл., Пін. Няўхв. Нехайна, непрыгожа, дзіўнавата апранацца. Нар. лекс., 112. ≺ Апудала - неахайны чалавек, пудзіла.
    хадзіць як апудала. Добр. Асудж. Пра неахайнага, дрэнна апранутага чалавека. Мат. Гом., III, 177.
  7. 127
    апусціць
    сказаць як у вар апусціць. Гл. вар.
    як свіння вушы апусціўшы. Гл. свіння.
  8. 128
    апушчаны
    круціцца як апушчаны ў вар. Маладз., Брэсц., Рэч., Мін. Няўхв. Пра мітуслівыя, рэзкія, бессэнсоўныя рухі. ЛЦ, 30.
    хадзіць як у воду апушчоны. Гл. вада.
  9. 129
    апушчэнка
    хадзіць як паследняя апушчэнка. Мсцісл. Пагардл. Пра неахайную, непрывабную жанчыну. Юрчанка 1998, 37.
  10. 130
    арап
    чорны як арап. Краснап. Пра смуглага, загарэлага чалавека. Бялькевіч, 57.
  11. 131
    арда
    пішчаць, крычаць бы татарская арда. Слуцк. Няўхв. Пра віск, крык, валтузню. Сержпутоўскі 1998, 274.
  12. 132
    ардзель
    красен як ардзель. Смал. п. Ухв. Пра здаровага, чырванашчокага старога, мужчыну. Добр., Смол., 534. ≺ Ардзель - ярка-чырвоная кветка.
  13. 133
    арлянё
    біцца як арлянё. Сміл. Спачув. Пра чалавека, што трапіў у цяжкое становішча і ўсімі сіламі імкнецца выйсці з яго. Шатэрнік, 21.
  14. 134
    арол
    бачыць як арол. Ухв. Пра добры, востры зрок. Янк., 397.
    конь як арол. Смал. п. Ухв. Пра добрага, хуткага, спрытнага каня. Добр., Смол., 299.
  15. 135
    артыст
    лоўкі як артыст. Ухв. Пра зграбнага, прыгожага, лоўкага чалавека. Янк., Пар., 97.
    фігурысты як артыст. Мсцісл. Ухв. Пра статнага чалавека. Янк., Пар., 177.
  16. 136
    архірэй
    услугоўваць бы архірэя. Слуцк. Насмешл. Пра далікатнае, стараннае, руплівае абслугоўванне каго-н. як вельмі важнага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 37.
  17. 137
    аршын
    як аршын праглынуў. Пра чалавека ў ненатуральна прамой паставе. ФСБМ 2, 205.
  18. 138
    арэнда
    выйграць як Шлёма на арэндзе. Гл. Шлёма.
  19. 139
    арэх
    ліпець як арэх на сухой галіне. Спачув. Пра бядотнае, поўнае клопатаў і небяспекі жыццё. Янк., 413, Санько, 150.
    Смех не арэх - зуб не лупіць. Прык. Пра тое, што смех арганізму ніяк не пашкодзіць, а толькі карысны. Ром., Бел., 309.
    углядацца як жаба ў арэх. Гл. жаба.
    цвёрды як арэх. Мсцісл. Пра нешта цвёрдае. Юрчанка, 177.
    Чалавек не арэх - не раскусіш. Прык. Пра немагчымасць адразу раскрыць натуру іншага. Янкоўскі 1971, 41.
    сыпаць як арэхамі. Пра чалавека, што хутка, выразна, заўзята нешта апавядае. Высл., 392.
    бульба як арэхі. Лаг. Няўхв. Пра дробную, маленькую бульбу. Varłyha, 23.
    Галаву згубіць як арэх раскусіць. Прык. Пра хісткасць і няўпэўненасць чалавечага жыцця, лёгкасць яго згубіць. Янкоўскі, 175.
    заўсёды ўдвух як арэхі блізняты. Ушацк. Пра вельмі дружных людзей. ЛЦ, 78.
    Здаўся на прыказкі як арэхі дзеля пацехі. Пра словаахвотлівага чалавека, які перасыпае сваю гаворку шматлікімі прыказкамі. Янк., 167.
    трашчаць як арэхі пад нагамі. Пух. Пра моцны, з гукам трэск. ЛЦ, 124.
    як арэхі шчоўкаць. Ваўк., Шчуч. Ухв. Пра лёгкае, спрытнае вырашэнне якой-н. задачы, справы. Даніловіч, 212.
    вылушчыцца (вылузацца) як гарэх [з шапачкі]. Ваўк. п. Жарт. Пра модна і прыгожа апранутага чалавека. Federowski, 344; Янк., Пар., 29.
    залгаць як гарэх раскусіць. Няўхв. Пра лёгкі падман. Federowski, 348.
  20. 140
    аса, гл. таксама асва
    лезці як аса ў вочы. Ваўк. п., Смал. п. Асудж. Пра назойлівае дакучанне каму-н.; чаплянне да каго-н. Federowski, 163; Добр., Смол., 533.
    ліхая (злая) як аса. Асудж. Пра злосны, куслівы, прыдзірлівы характар жанчыны. Янк., 413.
    сыкаць як аса. Валож. Няўхв. Пра злосную жанчыну, што агрызаецца, пырскае злымі словамі. Гілевіч 2007, 49.
    як аса перавязістая. Слон. Пра жанчыну з тонкай таліяй. ЖНС, 184. ≺ Перавязісты - з тонкай у таліі фігурай.
    асою лезці ў вочы. Маст., Мін., Рэч. Няўхв. МК, 242; ЛЦ, 54. Тое, што лезці як аса ў вочы.
    махаць рукамі так, быццам на каго напалі восы. Хоц. Насмешл. Пра залішнюю жэстыкуляцыю. ЛЦ, 72.
    пазлятацца як восы на мёд. Мін. Іран. Пра энергічны збор людзей, у нечым асабіста зацікаўленых. ЛЦ, 117.
    Праўда як восы: лезе ў вочы. Прык. Пра немагчымасць схаваць праўду. Янкоўскі 1971, 45.
    сказаць як у восы прут уваткнуць. Іран. Пра нешта сказанае, што выклікае агульную злосную рэакцыю. Фед. Арх.
    як восы злыя - і дарослыя, і малыя. Рэч. Асудж. Пра зласлівы характар у сям'і, стаўленне іх да іншых. ПП 2, 45.

Паведаміць пра недакладнасьць