На запыт знайшлося 30 артыкулаў

  1. 1
    аса, гл. таксама асва
    лезці як аса ў вочы. Ваўк. п., Смал. п. Асудж. Пра назойлівае дакучанне каму-н.; чаплянне да каго-н. Federowski, 163; Добр., Смол., 533.
    ліхая (злая) як аса. Асудж. Пра злосны, куслівы, прыдзірлівы характар жанчыны. Янк., 413.
    сыкаць як аса. Валож. Няўхв. Пра злосную жанчыну, што агрызаецца, пырскае злымі словамі. Гілевіч 2007, 49.
    як аса перавязістая. Слон. Пра жанчыну з тонкай таліяй. ЖНС, 184. ≺ Перавязісты - з тонкай у таліі фігурай.
    асою лезці ў вочы. Маст., Мін., Рэч. Няўхв. МК, 242; ЛЦ, 54. Тое, што лезці як аса ў вочы.
    махаць рукамі так, быццам на каго напалі восы. Хоц. Насмешл. Пра залішнюю жэстыкуляцыю. ЛЦ, 72.
    пазлятацца як восы на мёд. Мін. Іран. Пра энергічны збор людзей, у нечым асабіста зацікаўленых. ЛЦ, 117.
    Праўда як восы: лезе ў вочы. Прык. Пра немагчымасць схаваць праўду. Янкоўскі 1971, 45.
    сказаць як у восы прут уваткнуць. Іран. Пра нешта сказанае, што выклікае агульную злосную рэакцыю. Фед. Арх.
    як восы злыя - і дарослыя, і малыя. Рэч. Асудж. Пра зласлівы характар у сям'і, стаўленне іх да іншых. ПП 2, 45.
  2. 2
    асака
    вочы як асакою прарэзаны. Пра вузкія вочы. Ройзензон, 68.
  3. 3
    асалавеўшы
    маўчаць як асалавеўшы. Пра чалавека, які маўчыць, слаба разумеючы, што наўкола, як захмялеўшы. НН 1911, 3.
  4. 4
    асва, гл. таксама аса
    злая як асва. Мядз. Няўхв. СЦБ, 29. Тое, што злая як аса.
    прывязацца як асва. Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 349. Тое, што лезці як аса ў вочы.
    прычапіцца як асва. Лаг. Няўхв. Varłyha, 16. Тое, што лезці як аса ў вочы.
  5. 5
    Асвенцым
    як з Асвенцыма. Бераст., Гродна. Спачув. Пра вельмі худога, слабага, страшнага чалавека. Даніловіч, 224.
  6. 6
    асенні
    дакутлівы як дождж асенні. Гл. дождж.
    хмуры як асенні дзень. Гл. дзень.
    непастаянны як асенняе надвор'е. Гл. надвор'е.
    непастаянны як асенняе сонейка. Гл. сонейка.
    дакучлівы як асенняя муха перад здыханнем. Гл. муха.
    злая як асенняя муха. Гл. муха.
    кусацца (куслівы) як асенняя муха перад здыханнем. Гл. муха.
    стара дзявуха як асенняя муха. Гл. муха.
    чорны як асенняя ноч. Гл. ноч.
  7. 7
    асеўкі
    разбірацца як свіння ў асеўках. Гл. свіння.
  8. 8
    асець
    курна як у асеці. Няўхв. Пра вельмі закапцелае памяшканне. Янк., Пар., 91.
    чорна як у асеці. Мядз. Пра цёмнае памяшканне. ЗСалавей.
    лезці як Хомка ў асець (падасецце). Гл. Хомка.
    тоўсты як асець. Мсцісл. Пра празмерна поўнага, тоўстага чалавека. Юрчанка, 177.
  9. 9
    асёл
    дурны як асёл. Вілен. Асудж. Пра вельмі дурнога чалавека. Sielicki, 158.
    як дзікі асёл. Шчуч. Пра чалавека, які вельмі многа працуе. Даніловіч 2010, 91.
    як асёл на кірмашы. Астр. Няўхв. Пра чалавека, што паказвае сябе не з лепшага боку. Даніловіч, 212.
  10. 10
    асілак
    дужы як асілак. Сміл. Ухв. Пра дужага, моцнага чалавека. Шатэрнік, 21. ≺ Параўнанне з казачным асілкам - адна з вышэйшых ступеняў народнай пахвалы.
  11. 11
    асіна
    горкі як асіна. Бых. Пра нешта вельмі горкае. ЖН, 91.
    калаціцца як асіна. Лаг., Слон. Фалькл. Пра моцныя дрыжыкі, страх каго-н. Varłyha, 49; ЖН, 123.
    Як у полі асіна - так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е. Светл. Прык. Пра горкую долю сіраты, якая церпіць і ад мачахі, і ад людзей. ПП 2, 102.
    выперці як асіну ў лесе. Лаг. Пра падлетка, што выцягнуўся за кароткі час. Гілевіч 2007, 13.
    улюбіцца як чорт у сухую асіну. Гл. чорт.
    горкота ек осіна. Жытк. ТС 3, 267. Тое, што горкі як асіна.
  12. 12
    асінавы
    калаціцца як асінавы ліст. Гл. ліст.
  13. 13
    асінка
    абадраць як асінку. Памянш. Маст. Пра поўнае абрабаванне. Даніловіч, 213. ≺ Утворана па мадэлі класічнага параўнання абадраць як ліпку.
  14. 14
    асіпшы
    храпсці як асіпша курыца. Гл. курыца.
  15. 15
    аслупянелы
    як аслупянелы. Чашн. Няўхв. Пра нечакана застыўшага, нерухомага чалавека. Каспяровіч, 25; Санько, 68.
  16. 16
    асмалак
    як асмалак стаць. Клецк. Пра моцна загарэлага чалавека. ДА.
  17. 17
    асмаліць
    лёгка як перыну асмаліць. Гл. перына.
  18. 18
    асмалоўскі
    як чорт асмалоўскі. Гл. чорт.
  19. 19
    аснова
    хадзіць як аснова. Гродз. 1. Няўхв. Пра бадзянне, хаджэнне без справы, без сур'ёзнага занятку. Даніловіч, 213. 2. Спачув. Пра саслабелага чалавека. ЗСалавей. ≺ Аснова - дэталь кроснаў.
  20. 20
    аспідка
    сіпець як аспідка. Асудж. Пра злосную, сварлівую жанчыну. Высл., 382.

Паведаміць пра недакладнасьць