- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
-
6
увараваць
дрыжаць як увараваўшы. Валож. Асудж. Пра чалавека, які штосьці ўкраў і калоціцца ад страху быць выкрытым. Высл., 315. - 7
-
8
увесь
як не ўвесь. Астр. Няўхв. Пра кагосьці з дзівацтвамі, крыху ненармальнага. Даніловіч, 238. -
9
увосень
дождж царабаніць як увосень. Стаўб. Пра дробны зацяжны дождж. Нар. слов., 155.
зелянець як рунь увосень. Гл. рунь.
змерзнуць як масляк увосень. Гл. масляк.
зольна на двары як увосень. Ветк. Няўхв. Пра халоднае і золкае надвор'е. Мат. Гом., IV, 183.
бружжаць што худая муха ўвосень. Гл. муха.
многа як гразі ўвосень. Гл. гразь. -
10
увязаны
крычаць як увязаны. Слон. п. Няўхв. Пра кагосьці, хто крычыць моцна, голасна, нечага пратэстуе. Federowski, 154. - 11
- 12
-
13
угарэлы
кідацца ва ўсе бакі як угарэлы. Брэсц. Няўхв. Пра чалавека, які бязмэтна мітусіцца, бегае. ЛЦ, 71.
ляцець як угарэлы. Смал. п., Уздз. Няўхв. Пра кагосьці, хто шпарка бяжыць. Добр., Смол., 499; ФА.
насіцца як угарэлыя. Добр., Жлоб., Івац., Карм., Рэч., Слон. Няўхв. Мат. Гом., IV, 135; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі. Тое, што кідацца на ўсе бакі як угарэлы. - 14
-
15
удава
накукавацца як удава. Пух. Спачув. Пра перажытыя, аплаканыя ўдавой непрыемнасці, гора. Мін.-Мал., 1970, 163.
у язя ў галаве што ў князя, а ў шчукі што ў удавы. Гл. князь. - 16
- 17
- 18
-
19
удод
балбатаць як удод. Ваўк. п. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Federowski 21.
седзець ек удод. Жытк. Няўхв. Пра насупленага, надзьмутага чалавека. ТС 5, 320.
як удод. Гродз. Няўхв. Пра насупленага, пакрыўджанага, надзьмутага чалавека. Даніловіч, 257. - 20
На запыт знайшлося 77 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць