 |
На ваш запыт знойдзены 16 артыкулаў
-
фабрыка
што як на фабрыцы ідзець. Паст. Ухв. Пра наладжанасць, маштабнасць працы. СПЗБ 5, 258.
-
фанар
Краса без ума - што фанар без свячы. Паст. Прык. Пра важнасць розуму і для прыгожага чалавека. СПЗБ 2, 517.
-
Фанасёў
выць як Фанасёва Аза. Гл. Аза.
-
фанцік
як у дурнога фанцікаў. Гл. дурны.
-
фарына
ліць як у фарыну. Стаўб., Маладз. Асудж. Пра добрага п'яніцу. Мін.-Мал., 1970, 144; МК, 140. ≺ Фарына - бочка.
-
фашыст
дзікі як фашыст. Асудж. Пра чалавека дзікага нораву. Янк., Пар., 52.
нялюдскі як фашыст. Асудж. Пра злоснага, благога, жорсткага чалавека. Янк., Пар., 116.
-
фей
як фей. Ашм. Пра чалавека, які стаіць, ходзіць, паглыбіўшыся ў свае думкі. Даніловіч 2008, 138.
-
філюта
сядзець як філюта. Брасл. Асудж. Пра гультаяватага, жулікаватага чалавека. СПЗБ 5, 266. ≺ Філюта - гультай, параўн. польск. filut ‘дасціпнік, прайдзісвет’.
-
фінскі
як у фінскім банку. Гл. банк.
-
Флёрка
давесці што Флёрка саху. Вілен. Іран. Няўхв. Пра чалавека, што сапсаваў нейкую справу. Sielicki, 158. ≺ З анекдота, які не захаваўся.
-
флюндра
падбрындацца як флюндра. Слон. Няўхв. Пра неахайную жанчыну. Высл., 358. ≺ Пабрындацца - запэцкацца.
-
форма
〈як〉 чорт на форму ўзяў (забраў) каго, што. Гл. чорт.
-
Франак
як Франак у аўтобусе. Маст. Іран. Пра кагосьці, хто важна, фанабэрыста паводзіць сябе. Даніловіч, 262; Сцяшковіч, 620.
-
француз
баяцца холаду як пранцуз. Жарт. Алюзія да лёсу французскіх салдат, што памерзлі, адступаючы з Расіі. Federowski, 243.
прагнаць як Кутуз пранцуза. Гл. Кутуз.
-
Фэлька
як Фэлька з Палестыны. Гродз. Няўхв. Пра неахайна апранутага чалавека. Даніловіч 2008, 138.
-
фэст
плесціся як старцы на фэст. Гл. старац.
сабрацца як шляхта (шляхціцы) на фэст. Гл. шляхта.
людзей як на фэсце. Пра вялікую колькасць людзей дзе-н. Янк., Пар., 98.
|
 |