На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 1
    забіты
    як на забітай бабе. Гл. баба.
    накідаць як на забітую бабу. Гл. баба.
    удадзіны як забіты. Лаг. Пра недапушчальнасць абгаворваць чалавека за вочы, што наносіць яму вялікі ўрон. Varłyha, 140. ≺ Удадзіны - завочна абвінавачаны.
    Чалавек працавіты спіць ноччу як забіты. Прык. Пра чалавека напрацаванага, што моцна спіць. Jelski, 15.
    спаць як забітый. Мсцісл., Слон., Слаўг. Івац. Пра чалавека, што моцна, не прачынаючыся, спіць. Янк., 408; Высл., 325; Юрчанка 1993, 121; Нар. слов., 76; ЗЗайкі.
    вісець як на забітым чорце. Гл. чорт.
  2. 2
    Заблоцкі
    вязці (шанцуе) як Заблоцкаму на мыле. Тал., Сен., Смарг. Іран. Пра няўдачу ў планаваных справах, мерапрыемствах. Каспяровіч, 348; Высл., 299; ФА. ≺ З народнага анекдота пра купца Заблоцкага, які вёз на караблі мыла і меркаваў добра зарабіць на ім, але карабель даў цечу і ўвесь яго тавар змыла вадой.
    выйграць як Заблоцкі на мыле. Насмешл. Іран. Пра чалавека, які меркаваў зарабіць, а растраціўся. Аксамітаў, 144.
    зарабіць як Заблоцкі на мыле. Валож., Асіп., Астр., Карм., Мін. Іран. СЦБ, 152; АВНЛ; ЛЦ, 37; ФА. Тое ж.
  3. 3
    забойня
    тоўсты што забойня. Слон. Пра тоўстага, круглага чалавека. Высл., 400. ≺ Забойня - вялікая бочка для захавання жыта.
  4. 4
    завадны
    балбатаць як завадная. Мсцісл. Няўхв. Пра гаваркіх, балбатлівых людзей, што гавораць без супынку. Юрчанка 1977, 27.
    талатоніць ек заводна. Жытк. ТС 5, 132. ≺ Талатоніць - плявузгаць, гаварыць. Тое ж.
  5. 5
    заваліцца
    як за сцяну заваліцца. Гл. сцяна.
  6. 6
    заварожаны
    спыніцца перад кім/чым як заварожаны. Пра чалавека, які спыніўся нечым моцна захоплены, уражаны. ФСБМ 1, 157.
  7. 7
    заведзены
    як заведзеная машына. Гл. машына.
    як заведзены (-ая, -ыя). Пра амаль механічныя, аднолькавыя рухі, дзеянні чалавека. ФСБМ 1, 385.
  8. 8
    завешаны
    не бачу, усё роўна як палатном завешаны. Гл. палатно.
  9. 9
    завіруха
    злосны як сонца ў завіруху. Гл. сонца.
  10. 10
    завод
    спраў як у Бермана на заводзе. Гл. Берман.
  11. 11
    заводны
    во якая курносая як заводная свіння. Гл. свіння.
  12. 12
    завуглічу
    бегаць як сабакі па завуглічу. Гл. сабака.
  13. 13
    завушніцы
    трэба (патрэбны) як свінні завушніцы. Гл. свіння.
    пасаваць як свінні завушніцы. Гл. свіння.
  14. 14
    завязаць
    прыказку скажа як вузлом (вузел) завяжа. Гл. вузел.
    як завязана. Слон. Пра поўную адсутнасць апетыту. Высл., 427.
    як язык завязаў. Гл. язык.
    як завязаць. 1. Лоеў. Пра страту ахвоты да ўсяго. 2. Мсцісл., Стол. Пра напаўненне да мажлівага ўзроўню пэўнай тары, часцей мяшка. Янкова, 121; Юрчанка 1977, 212; Барысюк, Буян, 28.
  15. 15
    загад
    як па загаду. Пра дакладнасць, строгасць выканання. НН, 547.
  16. 16
    загарак
    ідзе як загарак. Сак. п. 1. Пра дакладную работу нейкага механізма. 2. Пра чалавека, які з'яўляецца на службу ў адзін і той жа час. Federowski, 122, 128. ≺ Загарак - дыял. гадзіннік.
  17. 17
    загат
    у хаце як у загаце. Ваўк. п., Гродз. Ухв. Пра цеплыню ў памяшканні, у хаце. Federowski, 50; Цыхун, 194. ≺ Загата - ацяпленне хаты на зіму.
  18. 18
    загваздка
    як каток без загваздкі. Гл. каток.
  19. 19
    заграбаць
    хоць лапатай заграбай. Гл. лапата.
    як грады загробшы. Гл. грады.
  20. 20
    загробны
    плесціся як цень загробная. Гл. цень.

Паведаміць пра недакладнасьць