На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 81
    збаночак
    як Керанскі са збаночкам. Гл. Керанскі.
  2. 82
    збізумелы
    хадзіць як збізумелый. Краснап. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе неразумна, нагадвае вар'ята. Бялькевіч, 187.
  3. 83
    збірацца
    як жыць не збіраецца. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што паводзіць сябе бесклапотна, абыякава. Санько, 68; Юрчанка 1977, 49.
  4. 84
    збіраць
    ідзе бытта грошы збірае. Гл. грошы.
    от бы тая жыдоўка, што анучы збірае. Гл. жыдоўка.
    відна ноч, хоць шпількі збірай. Гл. шпілька.
    відно, хоць голкі збірай. Гл. іголка.
  5. 85
    збіць
    сыты як кукамі збіты. Гл. кука.
    таўстая як кукамі зьбіта. Гл. кука.
    як чорт лапатай збіў. Гл. чорт.
  6. 86
    збродлівы
    верыць як збродліваму сабаку. Гл. сабака.
    як збродлівы кот хто. Гл. кот.
    дагадзіць як зброднай сучцы варам. Гл. сучка.
  7. 87
    збруя
    Дзеўка - не конь, збрую не надзенеш. Гл. конь.
  8. 88
    збыць
    спаць як тавар збыўшы. Гл. тавар.
  9. 89
    збянтэжаны
    бегаць як збянтэжаны Саўка. Гл. Саўка.
    як збянтэжаны Саўка. Гл. Саўка.
  10. 90
    зваліцца
    навіна як гром з яснага неба звалілася. Гл. гром.
    як гара з плеч звалілася. Гл. гара.
    як сто пудоў звалілася з каго. Гл. пуд.
    ажаніўся як з печы зваліўся. Гл. печ.
    жаніўся як дурань з печы зваліўся. Гл. дурань.
    з'ехаў на чужыну як зваліўся ў дамавіну. Гл. дамавіна.
    як з дуба зваліўся. Гл. дуб.
    як з месяца зваліўся. Гл. месяц.
    як з неба зваліўся. Гл. неба.
    хто як цыган: як надзеніць надзетку якую, пакуль ня зваліцца - носіць. Гл. цыган.
  11. 91
    зваліць
    ударыць як з палкі зваліць. Гл. палка.
  12. 92
    званіць
    як у званы звоняць. Гл. звон.
  13. 93
    званковы
    як туз званковы. Гл. туз.
  14. 94
    званок
    галасок як званок. Памянш. Ухв. Пра звонкі, выразны, гучны голас. Янк., Пар., 37.
    ляскучы як званок. Памянш. Пін. 1. Пра нешта звонкае. 2. Пра чалавека, які шмат і пустога гаворыць. Нар. лекс., 110.
    бразкаць ек звонец. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які гучна гаворыць, але пустое. ТС 1, 79.
  15. 95
    званочак
    як званочак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра вясёлае дзіця. Юрчанка, 197.
  16. 96
    звараны
    як звараны. Слон., Навагр. 1. Пра чалавека, які пачырванеў. 2. Пра разамлелага чалавека. Высл., 427; Даніловіч 2008, 136.
  17. 97
    звер
    бегаць як люты звер. Смал. п. Асудж. Пра злоснага, агрэсіўнага чалавека. Добр., Смол., 43.
    выскаліць зубы як звер. Сен. Асудж. Пра каго-н., хто моцна і злосна агрызаецца. Каспяровіч, 67.
    выскачыць як раз'юшаны звер. Лаг. Асудж. Пра нечаканае нападзенне чалавека на кагосьці. Varłyha, 114.
    вярнуць як звер. Глыб. Пра чалавека, які многа і цяжка працуе. СПЗБ 5, 432.
    галодны як звер. Слон. Пра моцна згаладнелага чалавека. Высл., 302.
    глядзець як звер [які]. Краснап., Старадар. Асудж. Пра погляд злоснага, агрэсіўнага чалавека. Бялькевіч, 188; АВНЛ.
    Губа як звер: ніколі ёй не вер. Старадар. Прык. Іран. Пра немагчымасць верыць усяму сказанаму кімсьці. АВНЛ.
    здаровы як звер. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, моцнага, вынослівага чалавека. Юрчанка, 184.
    злосны як звер. Мсцісл. Няўхв. Янк., Пар., 75; Юрчанка, 184. Тое, што як звер люты.
    крепкій як зьверь. Мсцісл. Ухв. Пра моцнага, здаровага каня. Юрчанка 1993, 215.
    одзінокі чоловек шо звер. Пра самотнага чалавека без падтрымкі і спагады. ЛА, 30.
    понуры чоловек як звер. Стол. Няўхв. Пра панурага, змрочнага чалавека. ТС 4, 162.
    шалёны як звер. Івац. Асудж. Пра злога, раз'юшанага чалавека. ЗЗайкі.
    як звер люты. Касц. Асудж. Бялькевіч, 255. Тое ж.
  18. 98
    звераня
    глядзець з-пад ілба як звераня. Краснап. Няўхв. Пра насцярожаны, непрыветны погляд. Бялькевіч, 188.
  19. 99
    звеяць
    няма як вецер звеяў. Гл. вецер.
  20. 100
    звон
    дзераво як звон. Івац. Ухв. Пра лесаматэрыял добрай якасці. ЗЗайкі. ≺ «Стукняш сакераю па дзераві, ажно звініць» (прыклад інфарманта).
    звінець як звон. Слон. 1. Пра дасканала зробленую рэч. 2. Пра гучную, звонкую гутарку чалавека. Высл., 326.
    раскалыхацца як брацкі звон. Пра чалавека, які надта разышоўся, разгаварыўся, раскрычаўся. Санько, 179.
    хата (зруб, пастройка) як звон. Докш., Мсцісл. Ухв. Пра зграбную, якасную новую пабудову. Янк., Пар., 181; Высл., 408; Янк., 410; Юрчанка 1969, 148.
    як звон. Гродз. Ухв. Пра нешта вельмі добрае, высокай якасці, з добрага матэрыялу. Цыхун, 175.
    як у звон б'юць. Смал., Мсцісл. Пра актыўнае абмеркаванне чаго-н. грамадой людзей. Добр., Смол., 263; Юрчанка 1977, 219.
    як у званы звоняць. Краснап. Бялькевіч, 8. Тое ж.

Паведаміць пра недакладнасьць