На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 21
    загуменне
    як вецер на загуменні. Гл. вецер.
  2. 22
    загумённы
    расшугакацца як загумённая ворона. Гл. варона.
    сядзець як загуменныя вароны. Гл. варона.
  3. 23
    задавіцца
    Ажаніўся як задавіўся. Леп. Прык. Пра адказнасць жаніцьбы, пра яе пераважную незваротнасць у традыцыйным грамадстве. АСЭТ.
  4. 24
    задушыць
    праўда як голай дупай вожыка задушыш. Гл. дупа.
  5. 25
    заездны
    сэрца бы заезджая карчма. Гл. карчма.
    адчыніла горла як вароты ў заезднай карчме. Гл. вароты.
  6. 26
    зайцаў
    як зайцаву галаву з'еўшы. Гл. галава.
  7. 27
    зайчык
    бегаць як зайчык шэранькі. Памянш. Слаўг. Пра жвавасць, шпаркасць некага, часцей дзіцяці. Высл., 357.
    сівы як зайчык. Памянш. Пра некага або нешта мякка-сівога колеру. Высл., 382.
  8. 28
    закажанець
    як закажанеў(шы). Ушацк. Няўхв. Пра дзіця малога росту, што вельмі павольна расце. Васюковіч, 200. ≺ У павер'ях, калі на дзіця сядзе кажан, яно больш не вырасце (заўвага збіральніка).
  9. 29
    заказ
    як на (пад) заказ [зрабіў]. Рэч. Ухв. Пра дакладна выкананую задачу, добра зробленую Янк., Пар., 207; Ройзензон, 81.
  10. 30
    закідваць
    не калёсы закідаць. Гл. калёсы.
    есці як у сячкарню закідваць. Гл. сячкарня.
  11. 31
    закінуць
    выбраць як за сябе закінуць. Пра чалавека, што лёгка і хутка нешта з'еў. МК, 310.
    жыць як за сябе закінуць. Ухв. Пра чалавека, які добра жыве, якому ўсяго дастаткова. Ройзензон, 70.
    з'есці як за сябе закінуць. Стаўб. Federowski, 356; Янк., Пар., 74; Янк., 444; Нар., 169. Тое, што выбраць як за сябе закінуць.
  12. 32
    закладаць
    грыбоў, хоць касу закладай. Гл. каса.
  13. 33
    закляты
    рабіць як закляты. Няўхв. Пра надсадную працу без адпачынку. ФСБМ 1, 398.
  14. 34
    закон
    як закон. Гродз. Ухв. Пра абавязковае, несумненнае, пэўнае выкананне нейкіх абавязкаў, спраў. Даніловіч, 224.
  15. 35
    закрутка
    хто такі хазяін, як ад пустога дому закрутка. Астр. Асудж. Пра дрэннага гаспадара, ад якога няма ніякай карысці. СПЗБ 5, 280.
  16. 36
    закрыць
    Праўда - як сонца: далонню не закрыеш. Гл. сонца.
    як гэтыя дзверы адкрыць/закрыць. Гл. дзверы.
  17. 37
    закуска
    Сыр не закуска, кум не сваяк. Гродз., Свісл. Прык. Жарт. Пра няздатнасць сыру выступаць у ролі закускі і немагчымасці замяніць сваяка кумам. Сцяшковіч, 609.
    даць як зайцу на закуску. Гл. заяц.
    націскаць як п'яніца на закуску. Гл. п'яніца.
  18. 38
    зала
    прычапіцца як зала. Ашм. Няўхв. Пра назойлівага чалавека. СПЗБ 2, 222. ≺ Зала - тут: попел.
  19. 39
    залеза, гл. жалеза
  20. 40
    замазаць
    маўчала б як гаўном рот замазаўшы. Гл. гаўно.

Паведаміць пра недакладнасьць