На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 61
    заснуць
    трэба як заснуць. Пра нешта вельмі патрэбнае, неабходнае чалавеку. Янк., 433.
  2. 62
    застыць
    як застыў. Івац. Пра кагосьці, хто раптам знерухомеў, спыніўся, змоўк. ЗЗайкі.
  3. 63
    засцянковы
    гонару як у засцянковай шляхцянкі. Гл. шляхцянка.
  4. 64
    засыпаць
    рот, хоць картоплю засыпай. Гл. картопля.
    як пасьледняя ў жорны засыпаўшы. Гл. паследняе.
  5. 65
    заткала
    баба як заткала да коміна. Ваўк. п. Пагардл. Пра непрыемную, неахайную, магчыма, чарнявую кабету. Federowski, 11. ≺ Заткала - засланка.
    стаяць як заткала. Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які стаіць на дарозе, перашкаджае іншым. Сцяшковіч, 615.
  6. 66
    затыкаць
    хоць вушы затыкай. Гл. вуха.
  7. 67
    затычка
    кім бы затычкою усі дырке затыкають. Драг. Няўхв. Пра ўзвальванне розных абавязкаў на аднаго і таго ж чалавека. Лучыц-Федарэц, 222.
    з каго хазяйка як ад пустой бочкі затычка. Гл. бочка.
    патрэбна што каму як затычка ад воза. Бераст. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Даніловіч, 224.
    сунуцца ззаду як затычка. Маладз. Зневаж. Пра чалавека, які неадступна пераследуе кагосьці. Гілевіч 2007, 70.
  8. 68
    заўтра
    Работа не мядзведзь: можна заўтра паглядзець. Гл. мядзведзь.
    трэба як заўтра паміраць. Дзярж. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ФА.
    як на заўтра трэба. Пруж., Жабін. Няўхв. Пра марудны, няспешны тэмп работы. АВНЛ; Босак, 29; Ганчук, Касцючык, 85.
  9. 69
    зацерка, гл. зацірка
  10. 70
    зацірка
    ляснуць як пярун у зацерку. Гл. пярун.
    сказаць як пярун у зацерку. Гл. пярун.
    Дзеўка не зацірка: не астыне. Нараўл. Прык. Жарт. Пра недапушчальнасць паспешлівасці пры жаніцьбе. АВНЛ.
    дапасці як дурны да заціркі. Гл. дурны.
    набрацца як дурань (мурза, сабака) заціркі. Гл. дурань.
    ратавацца як прусак з заціркі. Гл. прусак.
    накінуцца як дурань на зацірку. Гл. дурань.
    уляпацца як мурза ў зацірку. Гл. мурза.
    умазацца як мурза ў зацірку. Гл. мурза.
    круціцца як прусак у зацірцы. Гл. прусак.
  11. 71
    зацяло
    змоўкнуць як зацяло. Слон. Зласлів. Пра чалавека, якога перамаглі ў спрэчцы, якому не хапіла аргументаў і які канчаткова змоўк. Высл., 330.
  12. 72
    зачараваны
    як зачараваны. Пра чалавека, які нешта робіць і гаворыць як бы не па сваёй волі. Санько, 69.
  13. 73
    зачыніць
    Чужы рот не хлеў - не зачыніш. Гл. хлеў.
  14. 74
    зашпіліць
    чужы роцік не каўнерык - яго не зашпіліш. Гл. каўнерык.
  15. 75
    зашчыт
    гаворыць як зашчыт у судзе. Беласт. Ухв. Пра чалавека, які ўмее складна і лагічна гаварыць. «Ніва», 1978, № 40.
  16. 76
    зашыты
    маўчыць, нібы ў каго рот зашыты. Гл. рот.
  17. 77
    заяц
    вочы заспаныя як у зайца. Ушацк. Іран. Жарт. Пра шырока адкрытыя вочы. Барадулін, 121. ≺ Заяц нават у сне не заплюшчвае вочы.
    вушы як у зайца. Пра доўгія вузкія вушы ў якой-н. жывёліны. Янк., Пар., 28.
    памяць як у зайца хвост. Рэч., Гом. Насмешл. Пра кароткую, слабую памяць у чалавека. ЛЦ, 73; АВНЛ.
    пяе як сава зайца выклікае. Гл. сава.
    разарваць каго як сабакі зайца. Гл. сабака.
    сватоў як у зайца ламоў. Ваўк. п., Сен. Пра вялікую колькасць сватоў да дзяўчыны, якія, аднак, не спяшаюцца жаніцца. Federowski, 80; Каспяровіч, 179; Нос., 167. ≺ Ламы - куча галля ў лесе.
    смеласці як у зайца. Мсцісл. Жарт. Іран. Пра зусім нязначную смеласць і адвагу каго-н. Юрчанка, 200.
    такое сала як у зайца пер'е. Мін., Віл. Іран. Пра адсутнасць сала ў кабана. Высл., 398.
    у каго дамкоў як у зайца ламкоў. Ушацк. Пра бадзягу, які, дзе спыніцца, там днюе і начуе. Аксамітаў, 183; Барадулін, 93.
    у каго даўгоў як у зайца ламоў. Ушацк. Жарт. Пра вялікую колькасць даўгоў у каго-н. Барадулін, 93.
    улетку ноч (каротка) як у зайца хвост. Слон. Пра кароткую летнюю ноч. Янк., 435; Высл., 405.
    даць як зайцу на закуску. Ваўк. п. Насмешл. Пра нешта ў малой колькасці. Federowski, 73.
    патрэбен каму што як зайцу стоп-сігнал. Слон., Нясв. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Высл., 362; ФА.
    трэба каму што як зайцу акваланг. Лід. Іран. Даніловіч, 224. Тое ж.
    трэба каму што як зайцу скрыпка. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 183. Тое ж.
    трэба каму што як зайцу хлясцік. Дзятл., Люб. Іран. Даніловіч, 224. Тое ж.
    Абед не заяц, не ўцячэ. Лід. Прык. Пра непатрэбнасць паспешлівасці да абеду, з якім можа пачакаць. АВНЛ.
    выскачыць як зайіць. Кам. Насмешл. Пра нечаканае з'яўленне каго-н. ЖНС, 77.
    выскачыць як заяц з крапівы. БПФС, 94. Тое, што выскачыць як зайіць.
    выскачыць як заяц з-пад купіны. Санько, 71. Тое ж.
    гадавацца як заяц у капусце. Іўеў. Жарт. Пра добрае, у дастатку гадаванне дзіцяці. Высл., 301.
    глядзець як заяц на белку. Мсцісл. Насмешл. Пра здзіўлены, няўцямны позірк на каго-н. Юрчанка, 184.
    дагадзіць як заяц кабыле. Вілен. Іран. Насмешл. Пра адсутнасць якога б ні было дагаджэння. Sielicki, 158.
    даць як заяц кабыле. Гродз. Іран. Пра зусім слабы, неадчувальны ўдар каму-н. альбо пра малую колькасць дадзенага, падараванага. Даніловіч, 225.
    ёмкі як заяц. Сміл. Пра хуткага, спрытнага чалавека. Шатэрнік, 76.
    задаць пылі як заяц кабыле. Ваўк. п., Клім., Касц., Шкл. Іран. Federowski, 83, 73; Нос., 31; Бялькевіч, 300; Высл., 357; ЛЦ, 106. Тое, што даць як заяц кабыле.
    круціцца як заяц у пятлі. Мал., Брэсц., Рэч., Мін. Пра чалавека, што актыўна дзейнічае ў нязручнай сітуацыі. ЛЦ, 30.
    люты як галодны воўк, а баязлівы як заяц. Гл. воўк.
    мітусіцца як падсмалены заяц. Мін., Рэч., Чэрык. Здзекл. Пра бязмэтавую, рэзкую, няўцямную мітусню каго-н. ЛЦ, 72.
    навастрыць вушы як заяц. Мін. Жарт. Пра чалавека, што пільна прыслухоўваецца. ЛЦ, 72.
    наплутаць як заяц слядоў. Маг. Няўхв. Пра чалавека, які наўмысна нешта плутае, блытае. Высл., 352.
    падхапіцца як заяц з-пад купіны. Жарт. Пра чалавека, які порстка ўскочыў, прахапіўся, узнік. Янк., Пар., 122.
    палахлівы (баязлівы, труслівы) як заяц. Мсцісл., Клецк. Няўхв. Пра баязлівага чалавека. Бялькевіч, 445; Янк., Пар., 15; Высл., 360. ≺ Заяц - сімвал палахлівасці.
    памагчы як заяц кабыле. Ваўк. п., Івац. Іран. Пра адсутнасць якой ні было б дапамогі. Federowski, 215; ЗЗайкі.
    памагчы як заяц кабыле воз падцягнуць. Воран. Іран. Жарт. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
    паспаць як заяц пад мяжой. Зэльв. Пра зусім нядоўгі, кароткачасовы сон. Даніловіч, 225; Леп., 86.
    пацеры не заяц, не ўцякуць. Пра магчымасць троху адкласці вымаўленне пацераў. Federowski, 207.
    перці як заяц. Пра імклівы бег каго-н. Янк., Пар., 135.
    пятляць як заяц на снезе. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які не гаворыць праўды, выкручваецца. ЛЦ, 53.
    Работа не заяц - не пабяжыць. Прык. Пра магчымасць троху адкласці работу. Federowski, 255.
    седзець як заяц у жыце. Пра знаходжанне ў бяспечным месцы. Киркор, 238; Нос., 159; Аксамітаў, 205.
    скакаць як заяц на балоце - з купіны на купіну. Мін. Пра вымушанасць чалавека рабіць пэўныя імклівыя крокі. ЛЦ, 122.
    спаць як заяц. Мін., Ашм. Пра нейчы чуйны, насцярожаны, неспакойны сон. ЛЦ, 122; ФА.
    спаць як заяц пад кустом. Рэч., Смарг. ЛЦ, 58; Даніловіч, 225; Леп., 86. Тое ж.
    спрытны як заяц. Светл. Ухв. Пра спрытнага, увішнага, хуткага чалавека. Высл., 388.
    схавацца як заяц пад барану. Смарг. Іран. Пра такі схоў, калі ўсё бачна. СПЗБ 5, 30.
    сядзець (прытаіцца) як заяц пад мяжою. Ваўк., Слон., Свісл. Насмешл. Пра чалавека, які дзесь прытаіўся, сцішыўся. Federowski, 275; Гілевіч, 166.
    унадзіцца як заяц у капусту. Драг. Насмешл. Пра чалавека, які па ўнутраным памкненні недзе часта бывае, куды яго цягне. Янк., Пар., 174; Нар. лекс., 222.
    уцякаць як заяц ад сабакі. Ваўк. п., Рэч. Насмешл. Пра вельмі імклівыя, панічныя ўцёкі ад кагосьці. Federowski, 317; Pietkiewicz, 396.
    як заяц. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 184. Тое, што палахлівы як заяц.
    Як кот шкадлівы, а як заяц баязлівы. Гл. кот.
    як п'яны заяц. Маст. Насмешл. Пра чалавека, які выхваляецца, задаецца на пустым месцы толькі ў п'яным стане. Сцяшковіч, 618.
  18. 78
    збавенне
    жадаць (чакаць) што як збавення душы. Ваўк. п. Пра вельмі моцнае, шчырае чаканне чаго-н. Federowski, 362, 65.
  19. 79
    збан
    Гаворыць як у скрыпку іграе, а робіць як у разбіты збан бразгае. Гл. скрыпка.
    нік! як сучка ў збан. Гл. сучка.
    стукаць як у пусты збан. Мін. Пра моцны гук з характэрным глухім тэмбрам. ЛЦ, 66.
    улезці як сабака ў збан. Гл. сабака.
    уткнуцца як сучка ў збан. Гл. сучка.
    блытацца як сабака ў збане. Гл. сабака.
  20. 80
    збанок
    трутні [у гэтам вуляі] як збанкі. Слон. Няўхв. Пра тоўстых, тлустых трутняў. Высл., 401.

Паведаміць пра недакладнасьць