На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    знайсці
    пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Гл. курыца.
    як у мяцеліцу дарогу знайсці. Гл. мяцеліца.
    лыбіцца як жалезка знайшоўшы. Гл. жалезка.
    маўчаць як птушак знайшоўшы. Гл. птушка.
    Сёння зробіш - заўтра як знойдзеш. Прык. Пра карыснасць своечасовай работы. Янкоўскі, 44.
    як знойдзеш. Гродз. Шчуч. Пра рэч, якая спатрэбіцца, будзе вельмі дарэчы. Даніловіч, 227; ФСБМ 1, 448.
    попало шчасце, бы слыпуй курыцы зэрне. Гл. курыца.
  2. 2
    знасіць
    Жыццё пражыць - не шапку знасіць. Гл. шапка.
  3. 3
    знахар
    такая праўда як Рыгор знахар. Ваўк. п. Іран. Пра адсутнасць праўды ў расказе каго-н. Federowski, 247.
  4. 4
    знесці
    як вецер знёс. Гл. вецер.
    як курыца знёсшы яйцо. Гл. курыца.
  5. 5
    знічка
    зіхнуць як знічка. Пра кароткае жыццё чалавека, пра нядоўгае яго знаходжанне дзе-н. Янк., Пар., 74.
  6. 6
    зняць
    як рукой зняло. Гл. рука.
    белы як з крыжа зняты. Гл. крыж.
    бы з крыжа зняты хто. Гл. крыж.
    як з іголкі зняты. Гл. іголка.

Паведаміць пра недакладнасьць