На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    злавіць
    рад як бы бога за ногі злавіў. Гл. Бог.
  2. 2
    злажыць
    Жыццё пражыць - не казку злажыць. Гл. казка.
  3. 3
    злезці
    як з месіка злез (злезшы). Гл. месік.
  4. 4
    злеплены
    як з цеста злепленый. Гл. цеста.
  5. 5
    злізаць
    як карова языком злізала. Гл. карова.
    няма як вол языком злізаў. Гл. вол.
    як вол злізаў. Гл. вол.
  6. 6
    злодзей
    аглядацца як злодзей у чужым двары. Мін. Няўхв. ЛЦ, 47. Тое, што глядзець як злодзей.
    вуросці як полескі злодзей. Стол. Рэдка. Пра надта высокага чалавека. ТС 4, 141.
    гаспадарыць як злодзей у чужой клеці. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які прысвойвае сабе нешта з чужой уласнасці. ЛЦ, 48.
    глядзець як злодзей. Асудж. Пра чалавека, які нешта вышуквае, запамінае, адсочвае. Янк., Пар., 41.
    ісці азіраючыся як злодзей. Сміл., Слон. Няўхв. Ісці азіраючыся, быццам баючыся пагоні. Шатэрнік, 16; Высл., 331.
    хітры як злодзей. Няўхв. Пра вельмі хітрага чалавека. Янк., Пар., 182.
    цікаваць як злодзей. Янк., Пар., 188. Тое, што глядзець як злодзей.
    Івану ў кафтане што злодзею ў кармане. Мін. Пра чалавека, якому ў гэтым адзенні ўтульна, камфортна, прыемна. ЛЦ, 107.
    вочы [бегаюць] як у злодзея. Івац., Слуцк., Мсцісл. Няўхв. Пра няшчыры, бегаючы, вінаваты пагляд. Сержпутоўскі 1999, 88; Янк., Пар., 27; Юрчанка, 1993, 288; ЗЗайкі.
    зарыцца як на злодзея. Касц. Няўхв. Пра чый-н. падазроны погляд. Матэрыялы 1981, 35.
    кішэнь як у палескага злодзея. Ваўк. п. Жарт. Пра вялікія кішэні ў нейкай вопратцы. Federowski, 214.
    пальцы доўгія як у злодзея. Рэч. Няўхв. ЛЦ, 73. Тое, што рукія як у злодзея.
    рукі дрыжаць як у злодзея. Лаг. Кплів. Пра дрыжэнне нейчых рук. Высл., 379.
    рукі як у злодзея. Асудж. Пра схільнага да крадзяжу чалавека. Леп., 95.
    рукі як у палескага злодзея. Свісл. Асудж. Іран. Даніловіч, 259. ≺ Палескі - які жыве ў лясной мясцовасці. Тое, што рукі як у злодзея.
    у каго ключоў як у добрага злодзея. Мін. Жарт. Пра ўладальніка вялікай колькасці ключоў. ЛЦ, 49.
    укараць каго як злодзея за плот перакінуўшы. Ваўк. п. Іран. Пра замену належнага пакарання папушчаннем каму-н. Federowski, 318.
  7. 7
    злосць
    як на злосць. Дзятл. Пра адсутнасць патрэбнага ў дадзены момант. Сцяшковіч, 617.
  8. 8
    злота
    Матка не граматка - за злоты (злотку) не купіш. Гл. граматка.
  9. 9
    злы
    баяцца як злога духа. Гл. дух.
    рыжага да крывога бойся як пса злога. Гл. пёс.
  10. 10
    злыганы
    ісці як злыганыя. Пра неразлучных спадарожнікаў, што ідуць побач. Янк., Пар., 81. ≺ Злыганыя - запрэжаныя ў ярмо валы.
  11. 11
    злыдні
    пожыраць ек злыдні. Жытк. Асудж. Пра благіх людзей, што карыстаюцца нейкімі дабротамі, якія ім не на карысць. ТС 5, 327.

Паведаміць пра недакладнасьць