На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    аналлё
    як аналлё якое наваліцца. Пол. Асудж. Пра нахабнае нападзенне на каго-н. ЖН, 14. ≺ Аналлё - нахабныя птушкі, жывёла.
  2. 2
    ангел
    Ляцела як ангел, ударылася як чорт. Смал. п. Прык. Іран. Пра беспаспяховае завяршэнне ўдала распачатай працы. Магчыма, пра ганарыстую дзеўку, што няўдала выйшла замуж. Добровольский ІІІ, 132.
  3. 3
    ангельскі
    гнуцца як ангельскі цюцька. Гл. цюцька.
    далікатны як ангельскі цюцька. Гл. цюцька.
  4. 4
    анёл
    Ляцеў як анёл, а ўпаў як чорт. Петр. Пра няўдачлівы канец пры прыгожым пачатку. ЛЦ, 112.
    Анёлам ляцеў, а чортам сеў. Шчуч. Іран. ПП 2, 322. Тое ж.
  5. 5
    анёлак
    дзіця як анёлак. Сміл. Захапл. Пра прыгожае, мілае, нявіннае дзіця. Носович, 6; Шатэрнік, 18.
    звіцца як анёлак. Слон. Ухв. Пра дзіця, якое спіць. Высл., 326.
    Дару грошы на фіёлкі, каб маладыя жылі і любіліся як анёлкі. Фальк. Вясельнае пажаданне. Пра пару закаханых, якія пяшчотна, шчыра ставяцца адзін да аднаго. БВ, 58.
    прыгожы як анёлак. Івац. Захапл. Пра некага прыгожага, часцей пра дзіця. ЗЗайкі.
  6. 6
    Антоська
    напіцца і ляжаць як той Антоська на покуці. Смаляв. Жарт. Пра моцна п'янага чалавека. ФА.
  7. 7
    ануча
    вялы як ануча. Воран. Няўхв. Пра вялага, бязвольнага, безыніцыятыўнага чалавека. Высл., 300.
    згінуць як ануча з плоту. Маст., Свісл. Жарт. Невядома куды, невядома дзе (згінуць, знікнуць). Даніловіч, 212.
    зрабіцца як ануча. Пух. Няўхв. СПЗБ 3, 292. Тое, што вялы як ануча.
    карэлы як ануча. Лоеў. Пагардл. Пра бруднага, неахайнага чалавека. Янк., Пар., 84.
    як ануча. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта бруднае, памятае. Юрчанка, 177.
    насіцца быццам падавіўся анучай. Рэч., Чэрык., Мін. Пагардл. Пра бяссэнсную мітусню. ЛЦ, 72.
    насіцца як дурны з анучай. Гл. дурны.
    як мокраю анучаю па зубах каму. Слон. Няўхв. Пра непрыемную, нечаканую вестку. Высл., 428.
    бузаваць як анучу. Мсцісл. Асудж. Пра моцную лупцоўку, пакаранне. Юрчанка 1969, 188. ≺ Бузаваць - біць, лупцаваць.
    змяць як анучу. Мсцісл. Няўхв. Пра неахайнае стаўленне да адзення, якой-н. рэчы. Юрчанка, 177.
    накінуцца на каго як на мокрую анучу. Пра жартоўнае нападзенне. Крэмнеў, № 633.
    пяяць як чорт анучы дзярэ. Гл. чорт.
    спяваць як свіння анучу дзярэ. Гл. свіння.
    трапаць каго як анучу. Мсцісл. Няўхв. Пра абгаворванне, ганьбаванне каго-н. Юрчанка 1969, 188.
    рваць як дурны анучы. Гл. дурны.
    худая, от бы тая жыдоўка, што анучы збірае. Гл. жыдоўка.
    вялы як гануча. Воран. Спачув. Пра абяссіленага чалавека, што зусім не мае пругкасці ў целе. Высл., 300.
    як гануча. Івац. Няўхв. Пра безыніцыятыўнага, нясмелага чалавека. ЗЗайкі.
  8. 8
    анучка
    збузаваць каго як анучку. Памянш. Мсцісл. Няўхв. Пра абгаворванне, зневажанне каго-н. Юрчанка, 177.
    усунуцца на каго як на мокрую анучку. Памянш. Няўхв. Пра нападзенне на каго-н., сварку, бойку. Высл., 406.
  9. 9
    анучніца
    сядзець як онучніца. Жытк. Няўхв. Пра неахайную жанчыну. ТС 3, 257.
  10. 10
    анцуюд
    хадзіць як анцуюд. Езяр. Няўхв. Пра мітуслівага, легкадумнага, нястрыманага чалавека. Каспяровіч, 21. ≺ Анцуюд - чалавек, які не сядзіць на адным месцы (тлумачэнне аўтара).
  11. 11
    анямелы
    маўчаць як анямелы. Ваўк. п., Бялын., Мсцісл. Пра зацятае, напружанае маўчанне каго-н. Federowski, 180; Юрчанка 1977, 182; Яўсееў, 18.

Паведаміць пра недакладнасьць