На запыт знайшоўся 21 артыкул

  1. 1
    апалонік
    умяшацца як апалонік у лыжкі. Воран. Насмешл. Пра сованне, умешванне не ў сваю справу, куды не трэба. Даніловіч, 212.
  2. 2
    апантаны
    бегаць як апантаны. Ваўк. п., Мсцісл., Сміл. Няўхв. Пра бяссэнсную, імклівую, мітуслівую бегатню. Federowski, 160; Шатэрнік, 19; Бялькевіч, 56; Санько, 70.
    крычаць як апантаны. Навагр. п., Кір. Асудж. Пра чалавека, які моцна, голасна, не да справы крычыць. Federowski, 154; Нар. слов., 65.
    хадзіць як 〈які〉 апынтаны. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які бяссэнсна ходзіць туды-сюды, паводзіць сябе як душэўна хворы. Бялькевіч, 56.
  3. 3
    апанча
    хадзіць як апанча. Гродз. Няўхв. Пра бязмэтавае, недарэчнае бадзянне каго-н. Даніловіч, 212. ≺ Апанча (устар.) - старадаўняе верхняе адзенне ў выглядзе шырокага плашча.
  4. 4
    апараны
    бегаць як апараны. Гродз. Няўхв. Пра імклівы, хуткі, панічны бег. Цыхун, 167.
    выскачыць як апараны. Івац. Пра чалавека, які хутка, знянацку выскоквае адкуль-н. Высл., 298; ЗЗайкі.
    кідацца як апараны. Няўхв. Пра хуткую, рашучую, панічную бегатню, мітусню. НН 1911, 394.
    пабегчы як апараны. Мсцісл., Пруж. Няўхв. Хутка, знянацку, панічна пабегчы, панесціся. Янк., 418; Босак, 33.
    падскочыць як апараны. Насмешл. Пра раптоўную, рэзкую рэакцыю на што-н. нечаканае. Янк., Пар., 122.
    уляцець як апараны. Насмешл. Пра чалавека, які хутка, імкліва ўскочыў куды-н. СПЗБ 1, 85.
  5. 5
    апарасіцца
    у пасцелі так як сем свіней апарасілася. Гл. свіння.
  6. 6
    апаросная
    гладкая ходзіць як апаросная. Бых. Пра адкормленую, сытую жывёлу. Нар. слов., 84.
    як апаросная. Бых. 1. Пра тоўстую, з вялікім жыватом жывёлу. 2. Груб. Пра тоўстую жанчыну. Матэрыялы 1981, 11.
  7. 7
    апельсін
    разбірацца што свіння ў апельсінах. Гл. свіння.
  8. 8
    апенька
    глухі як апенькі. Клецк. Насмешл. Пра глухаватага чалавека. Янк., 402; ФА.
  9. 9
    апечаны
    здаровая як апечаная. Івац. Пра крамяную, моцную, дужую жанчыну. ЗЗайкі.
    трапятацца як апечаны. Карэл. Насмешл. Пра чыесьці мітуслівыя рухі. Высл., 400.
  10. 10
    апілкі
    глядзець як дурак на апілкі. Гл. дурак.
  11. 11
    аплатка
    худы як аплатка. Слон. Кплів. Пра худога, высахшага чалавека, жывёлу. Высл., 413. ≺ Аплатка - тоненькая пласцінка з цеста.
  12. 12
    аплік
    высахнуць як аплік. Сміл. Шатэрнік, 19. ≺ Аплік - гаплік.
  13. 13
    аплывуда
    цягнуцца 〈ззаду〉 як аплывуда. Сміл. Няўхв. Пра марудны, павольны рух, перасоўванне. Шатэрнік, 19.
  14. 14
    аплыцька
    хадзіць як аплыцька. Ветк. Асудж. Пра неахайнага, непрыемнага чалавека. Скарбы, 82. ≺ Аплыцька - апушчэнец.
  15. 15
    апока
    ляжаць як апока. Смал. п. Пагардл. Пра лянівага чалавека, які не рупіцца пра працу. Добр., Смол., 6. ≺ Апока - тоўстае бервяно.
  16. 16
    апошняе
    сядзець рукі злажыўшы як апошняе ў гаршчок палажыўшы. Навагр. Няўхв. Пра чалавека, які знаходзіцца ў роспачы, не адпаведнай яго рэальнай сітуацыі. ФА.
    рукі апусціць як апошняе ў печ усыпаўшы. Рэч., Гор., Леп. Руд., 252; ФА. Тое ж.
  17. 17
    аптэка
    дорага (па крышачцы) як у аптэцы. Ваўк. п. Пра дарагую, хаця і дробную рэч. Янк., Пар., 124.
    як у аптэцы. Докш., Мсцісл. Пра вельмі дакладную вагу. Высл., 431.
  18. 18
    апудала
    адзявацца як апудала (пудала). Карэл., Пін. Няўхв. Нехайна, непрыгожа, дзіўнавата апранацца. Нар. лекс., 112. ≺ Апудала - неахайны чалавек, пудзіла.
    хадзіць як апудала. Добр. Асудж. Пра неахайнага, дрэнна апранутага чалавека. Мат. Гом., III, 177.
  19. 19
    апусціць
    сказаць як у вар апусціць. Гл. вар.
    як свіння вушы апусціўшы. Гл. свіння.
  20. 20
    апушчаны
    круціцца як апушчаны ў вар. Маладз., Брэсц., Рэч., Мін. Няўхв. Пра мітуслівыя, рэзкія, бессэнсоўныя рухі. ЛЦ, 30.
    хадзіць як у воду апушчоны. Гл. вада.

Паведаміць пра недакладнасьць