На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    агарод, гл. гарод
  2. 2
    аглабля, гл. аглобля
  3. 3
    аглашоны
    крычаць як аглашоны. Нав. п., Кір. Няўхв. Пра моцны, непрыемны, бязмэтавы крык. Federowski, 154; Нар. слов., 65.
    насіцца як аглашоны. Смал. п., Бял., Карэл. Няўхв. Пра бязмэтавы рух, мітусню. Добр., Смол., 569; Яўсееў, 20; Нар. слов., 102.
    бегчы як аглашэнная. Лоеў., Слаўг. Няўхв. Пра хуткі, імклівы бег. Янкова, 19; Матэрыялы 1981, 9; Нар. слов., 83.
  4. 4
    аглобля
    як аглабля. Мсцісл. Няўхв. Пра высокага, худога чалавека. Юрчанка, 177.
    заскакаць як конь, якога першы раз уціснулі ў аглоблі. Гл. конь.
    не хочацца як ляному каню ў аглоблі. Гл. конь.
    убіцца як дурань у аглоблі. Гл. дурань.
    Шчасце не конь - у аглоблі не запражэш. Гл. конь.
    баба як аглобля. Шчуч. Асудж. Пра непрывабную жанчыну. Арх. Гр.
    доўгая як аглобля. Карэл. Няўхв. Пра высокую нязграбную дзяўчыну/жанчыну. Высл., 314.
    як аглобля. Гродз. Няўхв. Пра высакарослага чалавека. Цыхун, 175.
    як аглобляй па зубах агрэць. Брэсц. Груб. Пра нечаканую вестку. ЛЦ, 62.
  5. 5
    агнісцік
    бегаць як агнісцік. Лоеў. Пра дзіця, якое бегае і ніяк не можа суняцца. Янкова, 19. ≺ Агнісцік - гарэза, свавольнік.
  6. 6
    агонь
    паправіцца як скурат на агне. Гл. скурат.
    асцярожна як з агнём. Ваўк. п., Слон. Пра максімальна асцярожнае абыходжанне з чым-н. Federowski, 10; Высл., 282.
    вецер зімні проста як агнём паліць. Слон. п. Пра моцны сівер. Federowski, 331.
    вочы пылаюць агнём. Пра чалавека ва ўзбуджаным стане, пра чый-н. гнеўны погляд. НН, 292.
    кусачыя мухі як агнём пякуць. Ветк. Пра балючыя ўкусы мух. Мат. Гом., IV, 270.
    паліць (смаліць) як агнём. Краснап., Лаг., Слон. 1. Пра дотык нечым моцна гарачым. 2. Пра моцны боль у грудзях. Federowski, 7, 118; Бялькевіч, 404; Высл., 360.
    пячы вачамі як агнём. Рэч. Пра жаночыя заляцанні, жаркія погляды. Пяткевіч, 559.
    як агнём апякло каго. Леп. Пра дотык нечым распаленым, гарачым. ЗВалодзінай.
    як агнём пячэ. Ваўк., Слон. п. Federowski, 179; Янк., 442; Нар. лекс., 56. Тое, што паліць (смаліць) як агнём.
    як агнём спаліла каго. Пра нейчае рашучае і безнадзейнае знікненне. АВНЛ.
    адзенне ляціць як на агні. Лаг. Пра адзенне, якое хутка зношваецца, пра неберажлівую носку адзення. Varłyha, 38.
    вочы блішчаць як агні. Мядз. Пра чый-н. гнеўны погляд. СПЗБ 5, 278.
    выкручвацца як скурат на агні. Гл. скурат.
    выпінацца (напінацца) як скурат (шкурат) на агні. Гл. скурат.
    галава як у агні. Бял. Пра хваравіты стан, гарачку, тэмпературу. Бялькевіч, 427.
    гарэць як у агні. Лаг. Пра высокую тэмпературу. Varłyha, 42.
    знікнуць як у агні згарэць. Астр. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Даніловіч, 255.
    круціцца як бяроста на агні. Гл. бяроста.
    правіцца як скурат на агні. Гл. скурат.
    як на агні гарыць. Іўеў., Слон., Лаг. Пра адзенне, якое вельмі хутка зношваецца. Сцяшковіч, 616; Varłyha, 38.
    як на агні згарэў. Мядз., Драг. Пра зношаны, стаптаны абутак. СЦБ, 161; ЖНС, 83.
    баяцца як агню. Івац. Пра панічны страх перад нечым. ЗЗайкі.
    бегчы як агню ўхапіўшы. Пра хуткі і разам з тым асцярожны бег. Санько, 70.
    Вады бойся як і агню. Светл. Прык. І агонь, і вада аднолькава небяспечныя. ПП 1, 58.
    выскачыць як з агню. Івац. Пра разгарачонага чалавека, які доўга спрачаўся ці сварыўся. ЗЗайкі.
    выхапіць што як з агню. Пра хуткае, умомант выратаванне чаго-н. Янк., Пар., 32.
    забяжыцца (пабудзе) як агню ўхапіўшы. Ваўк. п., Івац., Пол. Пра вельмі кароткі візіт. Federowski, 207; З нар. лекс., 15; ЗЗайкі.
    панесціся як агню ўхапіўшы. Маладз. Пры імклівы, паспешны бег. Янк., 1968, 427.
    прыбегчы як агню пазычыць (ухапіць). Івац. Пра вельмі кароткі, мітуслівы візіт каго-н. Даніловіч, 211; ЗЗайкі.
    рваць як з агню. Дзятл., Воран. Пра вельмі хуткую, энергічную працу. Даніловіч, 164.
    стаяць як на агню. Ваўк. п. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны, узбуджанасць. Federowski, 289.
    ухапіць як з агню. Лоеў. Пра хуткае, імклівае хапанне чаго-н. Янкова, 20.
    уцякаць як ад агню. Ваўк. п., Івац. Пра панічныя ўцёкі. Federowski, 316; ЗЗайкі.
    хватаць як з агню. Ваўк. п. Federowski, 56. Тое, што рваць як з агню.
    як агню баяцца (сцерагчыся). Пра моцны, панічны страх перад чым-н., кім-н. Брасл., Гродз., Ваўк. п., Івац., Лаг., Federowski, 20; Сержпутоўскі 1999, 185; Янкоўскі, 232; Цыхун, 124; СЦБ, 37; СПЗБ 1, 49; ЗЗайкі.
    Без дачкі сям'я, што печ без агня. Гл. печ.
    баяцца як агонь вады. Мсцісл. Юрчанка, 177. Тое, што як агню баяцца.
    быстры як агонь. Ваўк. п., Глыб. Пра вельмі хуткага, імклівага чалавека, жывёлу. Federowski, 46; Высл., 288.
    бярэцца як агонь. Пра хуткае распаўсюджванне чаго-н. Янк., Пар., 21.
    валасы як агонь гараць. Чэрык. Пра яркі, вогненна-рыжы колер валасоў. Бялькевіч, 391.
    гарачы як агонь. Сак. п. Пра ўспыльчывы, гарачы характар. Federowski, 103.
    гарэць як агонь. Слон., Брэсц. Спачув. Пра чалавека, у якога высокая тэмпература. Высл., 303; ЛЦ, 63.
    да работы як агонь. Ухв. Пра хуткага, ахвочага, здольнага чалавека. ЛА, 26.
    дзеўка як агонь. Астр., Мсцісл. Захапл. Пра здатную, прыгожую дзяўчыну. Высл., 312; Юрчанка 1977, 220.
    есці як на агонь кідаць. Івац. Няўхв. Пра хуткае, без апетыту спажыванне ежы. ЗЗайкі.
    жыць як агонь з вадою. Зэльв. Асудж. Жыццё несумяшчальных па характары людзей. Даніловіч, 212.
    каса як агонь. Мсцісл., Слон. Ухв. Пра дужа вострую касу. Юрчанка 1969, 152; Нар. лекс., 60.
    лезці як свяршчок на агонь. Гл. свяршчок.
    моцная што агонь. Слон. Пра моцную гарэлку. Высл., 347.
    нязгодныя як агонь з вадою. Ваўк. п. Пра зусім несуладныя характары. Federowski, 202.
    прыляцець як на агонь. Шальч. Пра рашучае, імклівае да чаго-н. набліжэнне. СПЗБ 4, 146.
    хлопец як агонь. Ухв. Пра гарачага хуткага хлопца. Янк., Пар., 182.
    чырвона як агонь. Ваўк. п. Пра што-н. яркае, насычана-чырвонае. Federowski, 70.
    як агонь у ваду. Бераст. Пра бясследнае знікненне каго-, чаго-н. Даніловіч, 212.
    як на агонь ляцець. Івац. Няўхв. Пра настойлівае імкненне каго-н. куды-н., дзе, аднак, небяспечна. ЗЗайкі.
    як у агонь укінуць. Няўхв. Пра знішчэнне нечага, марнаванне. БПФС, 23.
  7. 7
    агрызак
    махенький, примахенькій як агрызык. Смал. п. Пагардл. Пра нізкарослага чалавека. Добр., Смол., 404.
  8. 8
    агрэць
    як аглобляй па зубах агрэў. Гл. аглобля.
  9. 9
    агурчык
    як агурчык кругленькі. Мсцісл. Пра нешта, некага круглых і невялікіх. Юрчанка 1977, 138.

Паведаміць пра недакладнасьць