-
101
анёл
Ляцеў як анёл, а ўпаў як чорт. Петр. Пра няўдачлівы канец пры прыгожым пачатку. ЛЦ, 112.
Анёлам ляцеў, а чортам сеў. Шчуч. Іран. ПП 2, 322. Тое ж. -
102
анёлак
дзіця як анёлак. Сміл. Захапл. Пра прыгожае, мілае, нявіннае дзіця. Носович, 6; Шатэрнік, 18.
звіцца як анёлак. Слон. Ухв. Пра дзіця, якое спіць. Высл., 326.
Дару грошы на фіёлкі, каб маладыя жылі і любіліся як анёлкі. Фальк. Вясельнае пажаданне. Пра пару закаханых, якія пяшчотна, шчыра ставяцца адзін да аднаго. БВ, 58.
прыгожы як анёлак. Івац. Захапл. Пра некага прыгожага, часцей пра дзіця. ЗЗайкі. -
103
Антоська
напіцца і ляжаць як той Антоська на покуці. Смаляв. Жарт. Пра моцна п'янага чалавека. ФА. -
104
ануча
вялы як ануча. Воран. Няўхв. Пра вялага, бязвольнага, безыніцыятыўнага чалавека. Высл., 300.
згінуць як ануча з плоту. Маст., Свісл. Жарт. Невядома куды, невядома дзе (згінуць, знікнуць). Даніловіч, 212.
зрабіцца як ануча. Пух. Няўхв. СПЗБ 3, 292. Тое, што вялы як ануча.
карэлы як ануча. Лоеў. Пагардл. Пра бруднага, неахайнага чалавека. Янк., Пар., 84.
як ануча. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта бруднае, памятае. Юрчанка, 177.
насіцца быццам падавіўся анучай. Рэч., Чэрык., Мін. Пагардл. Пра бяссэнсную мітусню. ЛЦ, 72.
насіцца як дурны з анучай. Гл. дурны.
як мокраю анучаю па зубах каму. Слон. Няўхв. Пра непрыемную, нечаканую вестку. Высл., 428.
бузаваць як анучу. Мсцісл. Асудж. Пра моцную лупцоўку, пакаранне. Юрчанка 1969, 188. ≺ Бузаваць - біць, лупцаваць.
змяць як анучу. Мсцісл. Няўхв. Пра неахайнае стаўленне да адзення, якой-н. рэчы. Юрчанка, 177.
накінуцца на каго як на мокрую анучу. Пра жартоўнае нападзенне. Крэмнеў, № 633.
пяяць як чорт анучы дзярэ. Гл. чорт.
спяваць як свіння анучу дзярэ. Гл. свіння.
трапаць каго як анучу. Мсцісл. Няўхв. Пра абгаворванне, ганьбаванне каго-н. Юрчанка 1969, 188.
рваць як дурны анучы. Гл. дурны.
худая, от бы тая жыдоўка, што анучы збірае. Гл. жыдоўка.
вялы як гануча. Воран. Спачув. Пра абяссіленага чалавека, што зусім не мае пругкасці ў целе. Высл., 300.
як гануча. Івац. Няўхв. Пра безыніцыятыўнага, нясмелага чалавека. ЗЗайкі. -
105
анучка
збузаваць каго як анучку. Памянш. Мсцісл. Няўхв. Пра абгаворванне, зневажанне каго-н. Юрчанка, 177.
усунуцца на каго як на мокрую анучку. Памянш. Няўхв. Пра нападзенне на каго-н., сварку, бойку. Высл., 406. -
106
анучніца
сядзець як онучніца. Жытк. Няўхв. Пра неахайную жанчыну. ТС 3, 257. -
107
анцуюд
хадзіць як анцуюд. Езяр. Няўхв. Пра мітуслівага, легкадумнага, нястрыманага чалавека. Каспяровіч, 21. ≺ Анцуюд - чалавек, які не сядзіць на адным месцы (тлумачэнне аўтара). -
108
анямелы
маўчаць як анямелы. Ваўк. п., Бялын., Мсцісл. Пра зацятае, напружанае маўчанне каго-н. Federowski, 180; Юрчанка 1977, 182; Яўсееў, 18. -
109
апалонік
умяшацца як апалонік у лыжкі. Воран. Насмешл. Пра сованне, умешванне не ў сваю справу, куды не трэба. Даніловіч, 212. -
110
апантаны
бегаць як апантаны. Ваўк. п., Мсцісл., Сміл. Няўхв. Пра бяссэнсную, імклівую, мітуслівую бегатню. Federowski, 160; Шатэрнік, 19; Бялькевіч, 56; Санько, 70.
крычаць як апантаны. Навагр. п., Кір. Асудж. Пра чалавека, які моцна, голасна, не да справы крычыць. Federowski, 154; Нар. слов., 65.
хадзіць як 〈які〉 апынтаны. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які бяссэнсна ходзіць туды-сюды, паводзіць сябе як душэўна хворы. Бялькевіч, 56. -
111
апанча
хадзіць як апанча. Гродз. Няўхв. Пра бязмэтавае, недарэчнае бадзянне каго-н. Даніловіч, 212. ≺ Апанча (устар.) - старадаўняе верхняе адзенне ў выглядзе шырокага плашча. -
112
апараны
бегаць як апараны. Гродз. Няўхв. Пра імклівы, хуткі, панічны бег. Цыхун, 167.
выскачыць як апараны. Івац. Пра чалавека, які хутка, знянацку выскоквае адкуль-н. Высл., 298; ЗЗайкі.
кідацца як апараны. Няўхв. Пра хуткую, рашучую, панічную бегатню, мітусню. НН 1911, 394.
пабегчы як апараны. Мсцісл., Пруж. Няўхв. Хутка, знянацку, панічна пабегчы, панесціся. Янк., 418; Босак, 33.
падскочыць як апараны. Насмешл. Пра раптоўную, рэзкую рэакцыю на што-н. нечаканае. Янк., Пар., 122.
уляцець як апараны. Насмешл. Пра чалавека, які хутка, імкліва ўскочыў куды-н. СПЗБ 1, 85. - 113
-
114
апаросная
гладкая ходзіць як апаросная. Бых. Пра адкормленую, сытую жывёлу. Нар. слов., 84.
як апаросная. Бых. 1. Пра тоўстую, з вялікім жыватом жывёлу. 2. Груб. Пра тоўстую жанчыну. Матэрыялы 1981, 11. - 115
-
116
апенька
глухі як апенькі. Клецк. Насмешл. Пра глухаватага чалавека. Янк., 402; ФА. -
117
апечаны
здаровая як апечаная. Івац. Пра крамяную, моцную, дужую жанчыну. ЗЗайкі.
трапятацца як апечаны. Карэл. Насмешл. Пра чыесьці мітуслівыя рухі. Высл., 400. - 118
-
119
аплатка
худы як аплатка. Слон. Кплів. Пра худога, высахшага чалавека, жывёлу. Высл., 413. ≺ Аплатка - тоненькая пласцінка з цеста. -
120
аплік
высахнуць як аплік. Сміл. Шатэрнік, 19. ≺ Аплік - гаплік.
На запыт знайшлося 193 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць