На запыт знайшлося 193 артыкулы

  1. 61
    адна
    зляцелі гадочкі як адна вясна. Пра хутка прамінулае жыццё. Янк., Пар., 75.
    як адна мінута месяц праляцеў. Мсцісл. Пра хуткі бег часу. Юрчанка 1977, 210.
    прыстаць як банны ліст да аднаго места. Гл. ліст.
    як аднае мацеры дзеткі. Ваўк. п., Шчуч. Ухв. Пра блізкіх, клапатлівых, прыязных адзін да аднаго людзей. Federowski, 368; Высл., 320; Янкоўскі, 10.
    пахожы як пантоплі з адной кожы. Гл. пантоплі.
    як у адной кашулі хрышчаныя. Лаг., Стаўб. Пра моцную, трывалую, шчырую дружбу людзей. МК, 319; Мін.-Мал., 1970, 171.
    дзерціся як два каты ў адном мяшку. Гл. кот.
  2. 62
    адняць
    як рукою адняў. Гл. рука.
    скрыўдзіць усё роўна як бязногаму кій адняць. Гл. бязногі.
  3. 63
    адпароць
    Жонка не рукаў - не адпораш. Гл. рукаў.
  4. 64
    адрасці
    Валасы ня зубы - адрастуць. Гл. зуб.
    Мужык як баран: астрыжы, то ён зноў адрасце. Гл. баран.
  5. 65
    адрына
    аграмністы (велькі) як адрына. Слон., Ваўк. п. Пра высокага поўнага чалавека. Federowski, 7, 332; Высл., 280.
    хата што адрына. Слон. Няўхв. Пра вялікую і бедна абстаўленую хату. Высл., 408.
  6. 66
    адрэзаць
    як адрэзала [ні разу не паказаўся]. Івац., Мсцісл. Пра катэгарычнае перапыненне чаго-н. Юрчанка 1977, 210; ЗЗайкі.
    як нажом адрэзала. Гл. нож.
    сказаць як адрэзаць. Мсцісл. Пра рашучы, цвёрды, катэгарычны адказ. Юрчанка, 172.
  7. 67
    адсячы
    сказаў як адсек. Паст. Пра рашучы, цвёрды, катэгарычны адказ. СПЗБ 4, 434.
    як тапаром адсек. Гл. тапор.
  8. 68
    адуроны
    ходить як одурённый. Смал. п. Няўхв. Пра чыесьці няўцямныя паводзіны. Добр., Смол., 524.
  9. 69
    адурэлы
    бегаць як адурэлы. Клім. Асудж. Пра мітуслівую бязмэтавую бегатню. Бялькевіч, 47.
  10. 70
    адхадзіць
    схуднець быццам сем баб адхадзіла. Гл. баба.
    як сто (сем) баб адхадзіла каго. Гл. баба.
  11. 71
    адымка
    чорны як адымка. Няўхв. Пра бруднае, неахайнае адзенне, рэч. Станкевіч, 40. ≺ Адымка - ануча для вымання чыгуноў з печы.
  12. 72
    Адэльск
    лад як у Адэльску на кермашы. Гродз. п. Іран. Пра беспарадак. Federowski, 4. ≺ Адэльск - мястэчка каля Гродна.
    толк як у Адэльску. Гродз. Няўхв. Пра беспарадак дзе-н. Высл., 399.
  13. 73
    адэльскі
    чыста як на ярмарку адэльскім. Гл. ярмарка.
  14. 74
    Адэля
    пагуляць як Адэля ў Кузьмах. Іўеў. Насмешл. Пра дрэнна, не ў задавальненне адбытую гулянку. Сцяшковіч, 613.
  15. 75
    Адэса
    як бог y Адэсе, на цёплым месце. Гл. Бог.
  16. 76
    ажаніўшыся
    бедаваць як позна ажаніўшыся. Мсцісл. Насмешл. Пра нейкае дарэмнае бедаванне з-за нечага незваротнага. Янк., Пар., 20.
  17. 77
    ажаніць
    цяжка што чорта ажаніць. Гл. чорт.
  18. 78
    Аза
    выць як Фанасёва Аза. Маст. Асудж. Пра моцны і працяглы плач. Даніловіч, 261. ≺ Аза - клічка сабакі.
  19. 79
    азязюлены
    сядзець як азязюлены. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека нібыта соннага, напаўп'янага, з няўцямным выглядам. Бялькевіч, 50.
  20. 80
    азярод
    брахаць як сабака на азярод. Гл. сабака.

Паведаміць пра недакладнасьць