21 дарэктар // дырэктар Дарэктар. Уст. Дамашні настаўнік. Трахім шкадаваў свайго адзінага сына і вучыў яго спачатку ў вандроўных настаўнікаў, так званых «дарэктараў», потым… 22 даследчык // доследнік Даследчык. Той, хто вывучае, даследуе што-н.; вучоны. Я, напрыклад, не ведаю ніводнага іншага даследчыка беларускай літаратуры, які б так глыбока, з… 23 даследчыцкі // даследчы // доследніцкі // доследны Даследчыцкі. Які мае адносіны да даследчыка, вучонага. Ян Чачот - першы пісьменнік, які ў цэнтры ўвагі сваёй творчасці і даследчыцкай дзейнасці паставіў… 24 даспелены // даспелы Даспелены. Такі, якому далі магчымасць выспець, даведзены да поўнай спеласці. Сінонім: выспелены. Здаецца, нахіліўся б і набраў у акіяне чыстага блакіту… 25 дастасавальны // дастасаваны Дастасавальны. Які можна скарыстаць, прывесці ў адпаведнасць з чым-н. Да акцёрскай работы дастасавальны цалкам словы Ўл.Маякоўскага: «Изводишь единого… 26 дасягальнасць // дасягненне / дасяжнасць Дасягальнасць. Магчымасць дасягнуць чаго-н. Дасягальнасць гэтых жывых істот абуджае ў чалавеку дзіўныя інстынкты. Маладосць. Дасягненне. Станоўчы вынік… 27 даходлівы // даходны Даходлівы. Які лёгка ўспрымаецца, даходзіць да свядомасці; зразумелы. Сінонім: даступны. Манера пісьма Хв. Шынклера вельмі простая, даходлівая. Л.Арабей.…