1 звадлівы / звадны // зводніцкі // зводны Звадлівы. Разм. Які мае адносіны да звадкі - склокі, сваркі; схільны да звадкі. Выходзіць, каб Адам не паслухаў сваёй звадлівай жонкі ды не паспытаў… 2 званар // званец Званар. Царкоўны служыцель, які звоніць у званы. Званару ж было строга загадана не спяшыць і не спазняцца, а біць у звон дакладна тады, калі будзе гаварыць… 3 званіць // звінець Званіць. 1. Ствараць звон; падаваць сігнал званком. Зазвінеў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік. В.Адамчык. 2. перан. Разносіць чуткі, плёткі,… 4 званічны // званковы Званічны. Які мае адносіны да званіцы. Званічнае акно. Званковы. Які мае адносіны да звонак - картачнай масці. Званковы туз. 5 звараны // зварачны // зварны Звараны. 1. Прыгатаваны ці атрыманы пры дапамозе варкі. Яна [юшка] астывала ў вядры, што стаяла на роснай траве, і прываблівала такімі прыемнымі пахамі,… 6 звераваты // зверскі // звярыны Звераваты. Падобны з выгляду на звера; грубы, страшны. У вёску завітаў бургамістр воласці Бадзягін. Сярэдніх год мужчына, звераваты на выгляд. У.Федасеенка.… 7 звыклы // звычаёвы // звычайны // звычны Звыклы. Які ўвайшоў у прывычку, стаў прывычкай; добра знаёмы. Звыклым рухам хуценька зашчоўкнуў замок прывязных рамянёў. А.Алешка. Звычаёвы. Які мае… 8 звязаны // звязны Звязаны. 1. Змацаваны, злучаны адзін з адным; збліжаны агульнымі справамі. Сабралася дружная кампанія добрых сяброў, звязаных нечым большым, чым звычайная…