21 Патрэбы сістэмы (the needs of the system), тэрмін структурнага функцыяналізму, які абазначае істотныя ўмовы існавання грамадства як цэласці, як сістэмы. 22 Паўстанне (rebellion), адзін з тыпаў прыстасавання асобы да грамадскага асяроддзя паводле класіфікацыі Р.Мэртана; адметны тым, што індывід адначасова і адмаўляе,… 23 Перадумовы функцыянальныя (functional prerequisites), тэрмін структурнага функцыяналізму Т.Парсанза; абазначае тыя інстытуцыі, без якіх ніводнае грамадства не можа існаваць; гл.… 24 Перспектыва (perspective), пункт гледжання, гледзішча; у сацыялогіі К.Мангайма паняцце, якое абазначае пэўны пункт гледжання на грамадства, абумоўлены сацыяльнай… 25 Плюралізм (pluralism), стан, у якім няма аднаго панавальнага пачатку; стан грамадства, калі адсутнічае адзіны прызнаны светапогляд, а існуе вялікая колькасць розных… 26 Поступ (progress), прагрэс. 27 Правілы (rules), усталяваныя ў грамадстве нормы паводзінаў, якім мусяць падпарадкавацца дзеячы; у тэорыі структурацыі Э.Гідэнса - адзін з аспектаў сацыяльных… 28 Прагматызм (pragmatism), плынь у філасофіі, перадусім у амэрыканскай (заснавальнікі Ч.Пірс, Ў.Джэймз і Д.Д'юі), прыхільнікі якой атаясамляюць рэальнасць з суб'ектыўным… 29 Прадукцыйнасць (productivity), выніковасць працы. 30 Праект асабісты (individual's project), тэрмін фенаменалагічнай сацыялогіі А.Шутца; абазначае мадэль, згодна з якою асоба будуе сваё штодзённае жыццё, свой жыццясвет.… 31 Практыка дарэчная (correct practice), тэрмін крытычнае тэорыі, які абазначае дзеянні асобы, скіраваныя на вызваленне чалавека, на эмансіпацыю, а не на дасягненне класавага… 32 Прыказанне (prescription), патрабаванне ад асобы пэўных дзеянняў, паводзінаў. 33 Прынцып (principle), у псіхааналізе - псіхічны механізм, які вызначае агульную арыентацыю ўсёй сістэмы паводзінаў асобы або яе скіраванасць на неадкладнае задаволенне… 34 Прыроджаны (natural), уласцівы ад нараджэння. 35 Прыстасаванне, тое сама, што і адаптацыя. 36 Прыхільнасці асабістыя (subjective dispositions), тэрмін, прапанаваны Р.Мэртанам дзеля абазначэння асабістых матываў, схільнасцяў і мэтаў дзеяча, якія накіроўваюць ягоную дзейнасць;… 37 Прэферэнцыі (preferences), сістэма прыярытэтаў асобы; герархія таго, чаму індывід аддае перавагу ў першую чаргу, у другую чаргу і г.д. 38 Псіхааналіз (psycho-analysis), ці не найбольш уплывовая псіхалагічная школа ХХ ст. (заснавальнік З.Фройд), якая тлумачыць паводзіны дарослай асобы з яе ўнікальнага… 39 Псіхалагізм (psychologism), рыса, уласцівая некаторым сацыялагічным тэорыям, якія сцвярджаюць, што ніякага незалежнага ад індывідаў грамадства не існуе; таму сацыяльныя… 40 Пэўнасць (certainty), паводле М.Вэбэра, разам з аб'ектыўнымі ведамі ёсць мэтаю сацыялагічнае навукі.