-
1
Шевелить мозгами — Галавою варушыць (круціць) = Глуздом рухаць (варушыць, круціць) = Мазгамі круціць
-
2
Шел бы воевать, да лень саблю вынимать — І я б добра рабіла, каб работа была міла = І я б касіў, каб чорт касу насіў = І баран бы касіў, каб хто касу насіў
-
3
Шила в мешке не утаишь — Грэх не схаваеш у мех, не ўтопчаш у балота = Лес чуе, а поле бачыць = Шыла ў мяху (у торбе) не схаваеш = Ліхое ніколі не ўтоіцца
-
4
Шито-крыто — Ціха й свята = Ціха й ціхенька
-
5
Шишка на ровном месте — Сядзіць як сыч і думае, што паніч = Убраўся ў жупан і думае, што пан = Пан - саломаю напхан = Не вялікі пан = За гэтакім каралём можна ўцерці нос і каўняром
-
6
Шут гороховый — Дурань малёваны = Кеп, дурань, блазен - тры штукі разам
-
7
Шутил Купряшка, да попал в тюряжку — Жартаваў воўк з канём, ды ў жмені зубы панёс = Досыць кпіць - вусы паломіш = Хто з каго смяецца, таму рот па вушы раздзярэцца = Дурныя жарты плачу варты
-
8
Шутки в сторону — Смешкі (жарты, жарцікі) на бок = Годзе жартаваць = Досыць (даволі) жартаў = Без жартаў
-
9
Шутки плохи — Жарты (жарцікі) кароткія = Да трох не гавары
-
10
Шутки шути - а людьми не мути — Жартаваць можна, але не калечыць бязбожна = Пасмейся з няўмекі, ды не чыні здзекі = Можна кпіць, але не калечыць
-
11
Шутку сшутить - людей насмешить — З добрага смеху добрая й пацеха = Без смеху якая пацеха = Разумныя жарты пахвалы варты = Лепей жартаваць, чымся гараваць
На запыт знайшлося 11 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць