-
1
Баба с возу - кобыле легче — Баба з калёс, а каня як чорт панёс = Баба з калёс - каню свята (калёсам лягчэй)
-
2
Бабушка надвое сказала — Бабка надвое варажыла = «Можа» надвое варожа = Надвое бабка варажыла, а ў вадно месца палажыла = Надвое бабка варажыла: ці памрэ, ці будзе жыва
-
3
Бабушкины сказки — Плёткі старой цёткі = Забабоны старой жоны
-
4
Барин - лыч замаран — Паніч - свіны лыч = Пан - саломаю напхан = Вялікі пан: падраны (дзіравы) жупан = Гэтакія паны - па тры (пары) ў штаны = Такі пан, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б'е
-
5
Баш на баш — Галава на галоў = Цень на цень = Вуха на вуха
-
6
Беда всему научит — Бяда вымучыць і вывучыць = Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць = Бяда ды мука - тая ж навука = Галеча ды голад пагоняць на холад
-
7
Беден как Нов (как Лазарь) — Бядою латаны = Бедны як старац (як жабрак) = Рызы ды латы = Бедны аж пакалоўся
-
8
Бедность - не порок — Сярмяга - не знявага, а жупан - не вялікі пан = Бяднейшы - не канечне дурнейшы = Латаная світка не загана = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму
-
9
Без задних ног (спать) — Як пшаніцу (пяньку, каноплі, венікі) прадаўшы = Як пасля кірмашу = Як сноп = Як астатняе ў печ усыпаўшы = Як за сцяну заваліўся
-
10
Без малого — Блізка што = Траха што = Мала не
-
11
Без ножа резать — Без нажа рэзаць, без агню смаліць = Без агню пячы
-
12
Без роду и племени — Ні свата ні брата = Без роду без пароду = Без роду і плоду = Ні племя ні роду, як камень у воду
-
13
Без труда не вытащишь и рыбку из пруда — Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці = Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца = Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца = Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш не памачыўшыся = Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш
-
14
Без хозяина дом сирота — Двор без гаспадара плача = Без гаспадара і грошы - чарапкі = Няма Саўкі - няма ўпраўкі = Як гаспадар ёсць у хаце, дык усё будзе добра дбаці
-
15
Без царя в голове — Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала = Ні за кол ні за цям = Ні за кій ні за цям = Мазгі малыя
-
16
Белены объесться — Блёкату (воўчага маку) аб'есціся (наесціся) = Дурнап'яну (дурцу, чэмеру) наесціся
-
17
Береги платье снову, а честь смолоду — Шануйся замалада - не напаткае бяда = Шануй рапуху ў садзе, а сябе ў грамадзе = Шануй сябе, то й людзі шанаваць будуць
-
18
Береженого и бог бережет — Сцеражонага (сцеражкога, асцярожнага) Бог сцеражэ = Хто сам сябе сцеражэ, таго й Бог беражэ
-
19
Беречь как зеницу ока — Глядзець (пільнаваць, сцерагчы) як вока (ў лобе) = Шанаваць (песціць) як сваё вока = З вока не выпускаць
-
20
Берут завидки на чужие пожитки — Чужая доля (яму) пад бокам коле = Ласы на чужыя каўбасы = На чужос дабро вочы гараць = На чужое дабро лапкі ліжа = Мае смак бы да коней ваўкалак = Кожны гад чужому грошу рад
На запыт знайшлося 59 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць