На запыт знайшлося 8 артыкулаў

  1. 1
    Будет и на нашей улице праздник — Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш)
  2. 2
    Будет и наше время — Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца
  3. 3
    Будешь сладок - живьем проглотят, будешь горек - проклянут — Не будзь горкі - праклянуць, не будзь салодкі - пракаўтнуць = Будзеш горкі - праплююць, а салодкі - праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць
  4. 4
    Будто снег на голову — Быццам з неба спаў = Як з хмары спаў = Няйначай з неба зваліўся
  5. 5
    Будьте здоровы — Бывайце здаровы = Здаровы бывайце, нас не забывайце = Бывайце
  6. 6
    Будь ты неладен — Бадай ты скіс = А няхай ты пратані = А бадай ты прагары = Каб цябе агні высвецілі = Баlай ты праваліўся = А бадай цябе, а няхай цябе
  7. 7
    Будь я трижды проклят — Каб маё селішча запуставала = Каб я бацькі-маткі не бачыў = Каб я сваіх дзетак не дагадаваў = Не бач я дзяцей сваіх = Дзецьмі сваімі клянуся
  8. 8
    Бухать как в бездонную бочку — Гаціць як у прорву = Таптаць (пхаць) як у бяздонны мех = Валіць як у процьму = Кідаць як у бяздонны калодзеж = Як у сячкарню закідваць

Паведаміць пра недакладнасьць