-
1
Была бы шея, а ярмо найдется — Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна - пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе
-
2
Была не была — Хай будзе, што будзе = Што будзь, то і дзейся = Бог бацька = Было не было
-
3
Был бы хлеб, а зубы сыщутся — Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з'ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла - вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар - купец будзе
-
4
Был конь, да изъездился — Быў конь, ды з'езджаны, быў хлеб, да з'едзены = Быў ляснічым, а цяпер нічым = Быў піўнічым, а застаўся нічым = Быў калісьці Яўхім, ды цяпер чорт яго ўхапіў
-
5
Было дело, да не было деда — Быў квас, ды не было вас = Быў квас, ды не было вас; а як сталі квасіны, тады і вас чэрці ўзнасілі
-
6
Быть на верху блаженства — На святой гары сядзець = На матчыным беразе быць = Шчасцем (асалодай) упівацца
-
7
Быть на ножах — Як агонь з вадою (жыць, быць) = Сяброўства як у рысі з мядзведзем
-
8
Быть одной ногой в могиле — Насок паглядае ў пясок = Пара да Адама = Пара да Абрагама на піва = Час да Пана Бога пайсці = Адной нагой у труне (у дамавіне, у зямлі) быць
-
9
Быть под каблуком — Пад хвартухом сядзець (быць)
На запыт знайшлося 9 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць