-
1
Богат Ермошка: завел кота да кошку — Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб'я багатая сям'я: у кожнага верабейкі па тры капейкі
-
2
Богатому черти деньги куют — Багатаму чорт дзеці калыша (а беднаму з калыскі выкідае) = Багатаму і чорт у кашу маслам кідае = У каго дабро вядзецца, у таго й певень нясецца = Як вадзецца, то і на трэску прадзецца = У багатай хаце і куры часцей нясуцца = Багатаму скрыпка сама грае, а мая і смыкам не хоча
-
3
Богач удивляется, чем голь пробавляется — Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае
-
4
Бог видит, кто кого обидит — Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе
-
5
Бог в помощь — Памагай Божа (Бог) = Памажы Божа = Няхай Бог дапамагае = Спор у працу = Спорна вам
-
6
Бог дает - и дурак берет — Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ў торбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца
-
7
Бог (его) знает — Бог святы (яго) ведае = Адзін Бог ведае = Бог вед (ведама) = Ці й Бог ведае = Багі яго мелі
-
8
Бог не выдаст, свинья не съест — Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык не возьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць
-
9
Бодливой корове бог рог не дает — Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б
-
10
Бок о бок (жить) — Плот у плот = Вугал з вуглом = Плячо ў плячо = У суседстве = Побач
-
11
Болеть карманной чахоткой — На кішэнь хварэць = Сабачыя грошы мець = Сухоты ў кішэнь упалі = Кішаньковыя сухоты
-
12
Бояться как огня — Баяцца як агню (як смерці, як халеры, як гадзюкі, як кручанага сабакі, як ліхой шапкі, як ліхога шэлега, як прусак холаду, як шалёны сабака вады)
-
13
Бояться как черт ладана — Баяцца як чорт крыжа (як злога духа, як чорт грому, як чорт пасвячонай вады)
На запыт знайшлося 13 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць