-
201
Много желать - добра не видать — Хто зашмат жадае, той нічога не мае = Вялікая (шырокая) лыжка рот раздзірае (дзярэ) = Дай кішцы волю, дык сам будзеш у няволі
-
202
Молодец против овец, а против молодца и сам овца — Зух супраць мух, а супраць зуха і сам муха = Зух з калом да мух = Герой з калом да жабы = Герой бабы старой
-
203
Молодо - зелено — Маладосць - усё дурносць = Маладосць - буйносць = Маладое піва яшчэ шуміць = Малады розум - палявы вецер: бяжыць і гудзіць
-
204
Москва не сразу строилась — Не за дзень Вільня станавілася = Не адразу Вільню пабудавалі = Не разам на гару: паціхеньку, памаленьку = За адным цягам дрэва не ссячэш = Будзе час - будзе й квас, не ўсё за раз = Вялікае дрэва паволі расце
-
205
Моя хата с краю - ничего не знаю — Не маё гарыць - не мне тушыць = Твая бяда - твая нуда = То не мая кароўка ўгрузла = Не над маім каркам = Я не я і хата не мая = І я не я і рука не мая = А мне да таго ні спераду, ні ззаду = Гэта мне ані баліць, ані свярбіць
-
206
Муж и жена - одна сатана — Мужык і жонка - найлепшая суполка (сполка) = Гаспадар і баба - адна рада = Антось ды Тадора - што лапаць ды абора = Які Хомка, такая і жонка = Які едзе, такую вязе = Чорт сем пар лапцяў стаптаў, пакуль гэтакую пару дабраў
-
207
Мягко стелет, да жестко спать — Добра гаворыць, ды нядобра творыць = Мякка сцеле, ды мулка спаць = Лёстачкамі дух займае, а чорта думае = На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд = У вочы ліском, а за вочы пяском = У вочы «саколю», а за вочы соллю = У вочы катком, а за вочы варком = У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам = Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае
-
208
На бедного Макара все шишки валятся — На каго людзі гавораць, на таго і свінні рохкаюць = Над пешым арлом і варона з калом = На каго Бог, на таго і людзі = На пахілае дрэва і козы скачуць = Ну, пайшло на Малахаву галаву
-
209
На безрыбье и рак рыба — Як няма мяса, то і грыб закраса = Калі няма рыб, добры і грыб = На бязлюддзі і мы людзі = На бязлюддзі і дзяк чалавек = Упоцемку і гніляк свеціць = І месяц свеціць, калі сонца няма
-
210
На бога надейся, а сам не плошай — Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба
-
211
На, боже, что нам негоже — На табе, нябожа, што мне нягожа = Вазьмі, Даніла, што мне няміла
-
212
На весь мир не угодишь — Адзін усім не ўласціць (не дагодзіць) = Не сонца - усіх не сагрэеш = Кожнаму чорту не дагодзіш
-
213
На вкус и цвет товарищей нет — Дзеду міла, а ўнуку гніла = Каму - як балота, а каму - як залота = Хто каб салоўку паслухаць, а хто дзеркачовай (драчовай) песні рады = Хто любіць гарбуз, а хто агуркі = Адзін хоча сёе, другі - тое
-
214
На воре шапка горит — Хто парася ўкраў, таму ўвушшу вішчыць = Хто куры краў, у таго й рукі трасуцца = Хто сала краў, таму ў вочы дым ідзе = Відаць па вачах, што ходзіць па начах
-
215
На всякий чих не наздравствуешься — На кожны гук не адгукаешся = На кожнае чханне не наздароўкаешся
-
216
Назвался груздем - полезай в кузов — Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык = Калі падмеўся грыбам, то лезь у кошык = Абазваўся грыбам - лезь у гаршчок
-
217
На зеркало нечего пенять, коль рожа крива — Не наракай на люстэрка, калі нос крывы = Не наракай на люстэрка, калі зморшчкі пад вокам = Паглядзіся ў воду, якога ты роду
-
218
На миру и смерть красна — На людзях і плакаць лягчэй = На людзях і памерці не страшна = А памрэ Аўдзей, дык жа між людзей
-
219
На нет и суда нет — Як няма, то й дарма = Калі ёсць - разыдзецца, а няма - абыдзецца = Як няма, дык няма = Калі не, дык і не
-
220
На пузе шелк, а в пузе - щелк — На назе бот рыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць = Боты новыя, а пяты голыя = Каўнер шырокі, а пяты голыя = Хоць і пусты мех, ды золатам шыты = Хоць без цукру, але ў сподачку = Голы як бізун, востры як меч
На запыт знайшоўся 481 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць