-
261
Не твоего ума дело — Не твайго носа палоса = Не тваім зубам гэта кусаць = Не тваім носам дзяўбаць = Што табе за справа: не твой хлеб есць, не тваю сарочку носіць
-
262
Не тогда собак кормить, как на охоту идти — Не тады хартоў кормяць, як у ловы едуць = Не тады карову карміць, калі трэба даіць = Не тады студню капаць, як трэба смагу праганяць
-
263
Не только свету, что в окошке — Не ўсё тое сонца, што глядзіць у ваконца = Не адзін сабака Лыска = Толькі й розуму, што ў цябе = Не адзін Гаўрыла ў Полацку = І за Гомлем людзі ёсць
-
264
Нет худа без добра — Ліха без дабра не бывае = Няма нічога ліхога, каб на добрае не выйшла = Няма такога зла, каб з яго камусь не выйшла дабра = Ліха перамелецца - дабро будзе = Будзе добра, як ліха пераміне
-
265
Не ты первый, не ты последний — Не ты першы, не ты рэшні (не ты астатні)
-
266
Не учи ученого — Не вучы акуня (качаня) плаваць = Не вучы кульгаць: і так ногі баляць = Не вучы аратага араць, касца касіць, а сейбіта сеяць = Не вучы старога ката смятанку злізваць (з печы саскокваць) = Краўца не вучы, без цябе скрое = Не сягоння (я) стаў каля лаўкі хадзіць
-
267
Не хвались замужеством третьего дня, а хвались третьего года — Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку - выбіраючы = Не хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады = Лён хвалі ўвосень, а дзеўку - замужам = Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам
-
268
Нечистая совесть спать не дает — Чорнаму сумленню качарга шыбеніцай здаецца = Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Злодзей спіць і дрыжыць = Грахі спаць не даюць
-
269
Новая метла по-новому метет — Новы гаспадар - і новы парадак = Новы венік чыста мяце
-
270
Нужда закон ломает — Бяда свае законы піша = Голад хлусіць і красці мусіць
-
271
Нужда скачет, нужда пляшет, нужда песенкі поет — Абадранцы пайшлі ў танцы, галабокі пайшлі ў скокі = Бяда скача, бяда плача = Гора плача, гора скача, гора й песенькі пяе = Нашы старцы пайшлі ў танцы = Наздароў, Божа, паноў, што ў нас няма ні коней, ні кароў: цяпер нам добра пагуляць, бо няма чаго заганяць
-
272
Обещанного три года ждут — Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць = Панская абацянка на здохлым кані едзе = Абяцаная шапка вушэй не грэе (на вушы не лезе) = Чакалі, пачакалі і пачаканкі з'елі = На слова - як стой, а па слове - пастой = Дасць на лета, але не на гэта = Дадуць, як штаны ападуць = Аддам на святы Адам = Ці даў, ці не даў, абы абяцаў = Часта абяцаюць, але рэдка датрымаюць
-
273
Обжегшись на молоке, будешь дуть и на воду — Апарыўшыся малаком і на ваду падзьмухаеш = Апарыўшыся на гарачым, то й на халоднае дзьмухаеш = Два разы ашукаўшыся і на зімную ваду дзьмухаць трэба = Апёкся на параным малацэ і ваду студзіць = Апарыўся на капусце ў гаршку, то і на гародзе дзьмухаў
-
274
Овес не по коню — Не па кату сала = Не па сабаку костка = Не па каню хамут = Краска (кветка) не для твайго носа
-
275
Овчинка выделки не стоит — Вычынка даражэйшая за аўчынку = Апуха не варта кажуха = Скурка не варта вычынкі
-
276
Один в море не рыбак, а без артели не моряк — Адзін дасужы, ды не дужы = Адзін дуб у полі - то не лес = Адна пчала мёду не наносіць = Адным пальцам вузла не завяжаш = Адна галавешка і ў печы не гарыць (а дзве і ў полі не тухнуць) = Добра там жывецца, дзе гуртам сеецца і жнецца
-
277
Один с сошхой, а семеро с ложкой — На сем прыганятых адзін араты = У калгасе добра жыць: адзін косіць (робіць), сем ляжыць (а як сонца прыпячэ, дык і гэты ўцячэ) = Калі мужык здароў, дык у яго сем паноў = На аднаго мужыка злыдняў талака = Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых
-
278
Одна кобыла всех заманила — Аднаго Юрку ўпусцілі, а ўся хата заюрылася = Як адна сарока хвост задзярэ, то за ёю ўсе
-
279
Одна ласточка весны не делает — З адной краскі вянок не саўеш = Першы шпак (першая ластаўка) вясны не робіць
-
280
Одно нынче лучше двух завтра — Сёння зробіш - заўтра як знойдзеш = Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра = Яду (абед) на вечар адкладзі, а бульбу сёння пасадзі
На запыт знайшоўся 481 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць