На запыт знайшоўся 481 артыкул

  1. 101
    Дорог не обед, а привет — Не дорага ежка, дорага пацешка = Даражэйша не сняданне, а прывітанне = Не частуй (мяне) ні піўцом, ні вінцом, а прывітай шчыранькім слаўцом = Піццё - смяццё, пасядзёнка дорага = Ці з перцам, ці не з перцам, абы са шчырым сэрцам
  2. 102
    Дорого, да мило, дешево, да гнило — Прыгажэйшае - даражэйшае, а што заганнае, тое таннае = Ёсць загана - купіш танна = За тавар гнілы і грош малы = Якія грошы, такі і тавар = Таннае мяса сабакі ядуць (цягаюць)
  3. 103
    До свадьбы заживет — Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць - нічога не знаць
  4. 104
    Доход не живет без хлопот — Хто дбае, той мае = Гаспадарка - клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі - будуць у гаршку скваркі
  5. 105
    Друзья познаются в беде — Зычлівага прыяцеля ў няшчасці пазнаюць = Прыяцеля ў няшчасці пазнаеш = Хто ў бядзе не быў, той праўдзівых прыяцеляў не знае
  6. 106
    Дуракам закон не писан — Дурны законаў не чытае, ды свае мае = Для вар'ята няма свята = Дурны сабака і на гаспадара брэша
  7. 107
    Дурака пошлешь, а за ним и сам пойдешь — Пашлі дурнога, а за ім другога = Паслаўшы дурнога, за ім пашлі другога = Пашлі асла, а за ім пасла = Пайшоў Апанас па квас, дык ні Апанаса, ні кваса = Пашлі Ціта па сіта - няма сіта, няма Ціта = Паслалі сабаку па табаку - ані табакі, ані сабакі
  8. 108
    Дураков не сеют, они сами родятся — Дурняў не сеюць і не жнуць, яны самі растуць = Дурань не родзіцца, а сам знаходзіцца = Добрую траву чалавек сее, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца
  9. 109
    Душка не сосед, есть хочет — Душка не птушка, мякінаю не адбудзеш = І мая душа не з клочча, таго самага хоча = Душа не камень, есці хоча = Без хлеба й вады з душою бяды
  10. 110
    Дыма без огня не бывает — Дзе не гарыць, там і не курыць = Дзе дым, там і полымя = Адкуль дым, адтуль і полымя = Дзе сунічнік, там і суніцы = І сабака напуста не забрэша = З пальца не выссуць людзі = Не дарма людзі гавораць = Без прычыны і хвост не матляецца
  11. 111
    Если б знал, где упадешь, то соломки б подостлал — Каб чалавек ведаў, дзе спатыкнецца, дык абышоў бы тое месца = Каб ведаў, дзе яма, то пераступіў бы = Каб ведаў, дзе павалішся, лепей бы там сеў (лёг) = Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы
  12. 112
    Если бы да кабы выросли во рту грибы — Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос = Каб на дзятла не стралец, быў бы дзяцел маладзец = Каб не плеш, дык і лысы не быў бы = Кап, кап - ды не цячэ = Не здарылася б бяды, каб конь не быў худы = Што пра тое гаварыць, што не мае быць
  13. 113
    Если кажется, нужно перекреститься — «Мусіць» за вуха ўкусіць = Здаецца, што й певень смяецца = Няхай не здаецца дурной авечцы = Як здаецца, то хрысціся = Перахрысціся, калі здаецца
  14. 114
    Есть в мошне, так будет и в квашне — Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы = Калі ёсцьу мяшку, то будзе і ў гаршку = Без нястачы пражывеш, калі грошай нажывеш
  15. 115
    Ешь пирог с грибами, а язык держи за зубами — Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш - трасцу з'ясі = Трымай язык на прывязі = Маўчы дый мак таўчы = Маўчы як жаба ў карчы = Маўчы, а то будуць таўчы = Маўчы і дыш, дык будзе барыш = Маўчы ды патаквай
  16. 116
    Ешь - потей, работай - мерзни — На яду мастак, а на работу сяк-так = Рабіць наш Васіль не мае сіл, а на клёцкі ў малацэ - за чацвярых валачэ = Як да чаркі - скоры, як да працы - хворы = На рабоце «ой» ды «ох», а за сталом адзін за трох = Есць за вала, робіць за камара = Есць за двух, а не зробіць за аднаго
  17. 117
    Еще такой не родился, кто бы всем сгодился — Яшчэ гэткі не спаткаўся, каб усім ён спадабаўся = І Бог усім не дагодзіць
  18. 118
    Жди у моря погоды — Сядзі ў будзе і чакай, што будзе = Сядзі ды на неба глядзі
  19. 119
    Жив Курилка — Жыве наш тата і без свята = Хоць пацеем, але не мадзеем = Нашто той вох, калі мы ўтрох
  20. 120
    Жизнь прожить - не поле перейти — Век звекаваць - не пальцам паківаць = Век зжыць - не мех сшыць = Жыццё пражыць - не песенку спець = Жытку пражыць - не люльку выкурыць

Паведаміць пра недакладнасьць