-
21
Кто вчера солгал, тому и завтра не поверят — Хто раз схлусіў, таму ніколі веры няма = Болей не ашукаеш, як толькі раз = Ад хлусні не мруць, толькі веры болей не даюць = Адзін раз зманіш - другі не павераць = Манюку і праўды не павераць
-
22
Кто ищет, тот найдет — Хто пытае, той не блудзіць, хто шукае, той знаходзіць = Каму ў голаў зайдзе, той і за печчу знайдзе = Пашукай, як трэба, і знойдзеш, што трэба = Хто моцна жадае, той і мае = Шукай, дык знойдзеш = Не шукаючы, не знойдзеш
-
23
Кто сам себя хвалит, в том пути не бывает — Хто сябс хваліць, няхай таго пярун спаліць = Пахвальба - малайцу згуба = Чужая пахвала як тром грыміць, а самахвальства смярдзіць = Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць
-
24
Кто спит весной, плачет зимой — Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе = Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае = Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся = Хто не дбае, той трасцу мае
-
25
Кто чужого желает, скоро свое потеряет — Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць - сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё
-
26
Куда конь с копытом, туда и рак с клешней — І жук, і жаба, і чорт, і баба = Каваль каня куе - і жаба нагу дае = Як каня куюць, то й жаба нагу настаўляе
-
27
Куй железо, пока горячо — Касі, каса, пакуль раса = Гні галінку, пакуль маладзенькая = Гні дрэўца, пакуль гнецца = Дзяры лыка, як дзярэцца: бо прысохне - не ўдзярэш = Ідзі, пакуль дзверы адчыненыя (бо потым рады не дасі) = Куй жалеза, пакуль гарачае, як астыне - не ўкуеш
-
28
Курица не птица, баба не человек — Грошы не мякіна, баба не мужчына = Рак не рыба, кажан не птушка = Курыца не птушка, гультай не чалавек, балбатун не гаспадар = Сыр не закуска, кум не сваяк = Лахман не адзежа, зацірка не ежа = Рубель не грошы, а гад не брат
На запыт знайшлося 28 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць