-
1
Правая рука не знает, что делает левая — Галава не ведае, што язык апаведае = Не ведае правіца, што робіць лявіца
-
2
Правда всегда перетянет — Усё мінецца, адна праўда застанецца = Праўда спраўдзіць = Праўда як алей, выйдзе наверх = Праўду не закапаеш
-
3
Правда всего дороже — Праўда даражэйша за грошы = Матка за ўсіх мілейша, праўда за ўсё даражэйша
-
4
Придет беда - купишь ума — Бяда розуму вучыць = Бяда дакучыць ды розуму навучыць = Як бяднее, чалавек разумнее = Пасля бяды кожны разумны
-
5
При солнце тепло, при матери добро — Птушка радая вясне, а дзіця - мамцы = Дзіця да маці, як краска да сонца = Нідзе няма лепш, як у сваёй маці = Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі = Ніхто так не спагадае, як родная маці = Ніхто столькі жалю не мае, як родная мама = Матчыны рукі заўсёды мяккія = У сваёй маці добра і ў пасцелі паляжаці
-
6
Пришла беда - отворяй ворота — Бяда па бядзе як па нітачцы йдзе = Бяда ідзе і бяду вядзе = Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць = Бяда за бядою, як рыба за вадою = Бяда за бядою ходзіць з калядою = Бяда бяду вязе, а трэцяя паганяе = Калі бяда ходзіць, з сабою ўсю радаю сваю водзіць = Гора адно не йдзе, а за сабою сем вядзе
-
7
Проголодаешься - хлеб достать догадаешься — Дасць Бог бяду, і грошы знайду = Грошы не неба - дастанеш, як трэба = Голад - найлепшы кухар = Возьме голад - з'явіцца голас = Голад у свет гоніць
-
8
Простота хуже воровства — Лішняя дабрата - дурата = Прастата - тая ж дурата
На запыт знайшлося 8 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць