На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    Пуганая ворона куста боится — Ратаваны з вады конь і лужыны баіцца = Настрашыў мех, дык і торба страшная = Напужаная варона і вераб'я баіцца = Біты сабака кія баіцца
  2. 2
    Пустая бочка пуще гремит — Парожняя бочка гучыць, а поўная маўчыць = Пустую бочку далёка чуваць = Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае = Пустыя каласы высока трымаюцца
  3. 3
    Пустился в драку - головы не жалей — Як пайшоў у сварку, то не шкадуй карку. = На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба й свой падставіць = Дастаўшы чужога лба, трэба й свой паказаць
  4. 4
    Пусти свинью за стол, а она и ноги на стол — Пусці свінню пагрэцца, (то і самому) не будзе дзе дзецца = Пусці свінню на ўзмежак, то яна і ў бульбу = Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш = Упрасіўся на парог, а і з печы не згоніш = Пусці свінню пад стол, то яна захоча й на стол

Паведаміць пра недакладнасьць