На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    Богат Ермошка: завел кота да кошку — Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб'я багатая сям'я: у кожнага верабейкі па тры капейкі
  2. 2
    Богатому черти деньги куют — Багатаму чорт дзеці калыша (а беднаму з калыскі выкідае) = Багатаму і чорт у кашу маслам кідае = У каго дабро вядзецца, у таго й певень нясецца = Як вадзецца, то і на трэску прадзецца = У багатай хаце і куры часцей нясуцца = Багатаму скрыпка сама грае, а мая і смыкам не хоча
  3. 3
    Богач удивляется, чем голь пробавляется — Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае
  4. 4
    Бог видит, кто кого обидит — Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе
  5. 5
    Бог дает - и дурак берет — Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ў торбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца
  6. 6
    Бог не выдаст, свинья не съест — Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык не возьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць
  7. 7
    Бодливой корове бог рог не дает — Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б

Паведаміць пра недакладнасьць