-
1
Беда всему научит — Бяда вымучыць і вывучыць = Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць = Бяда ды мука - тая ж навука = Галеча ды голад пагоняць на холад
-
2
Бедность - не порок — Сярмяга - не знявага, а жупан - не вялікі пан = Бяднейшы - не канечне дурнейшы = Латаная світка не загана = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму
-
3
Без труда не вытащишь и рыбку из пруда — Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці = Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца = Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца = Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш не памачыўшыся = Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш
-
4
Без хозяина дом сирота — Двор без гаспадара плача = Без гаспадара і грошы - чарапкі = Няма Саўкі - няма ўпраўкі = Як гаспадар ёсць у хаце, дык усё будзе добра дбаці
-
5
Береги платье снову, а честь смолоду — Шануйся замалада - не напаткае бяда = Шануй рапуху ў садзе, а сябе ў грамадзе = Шануй сябе, то й людзі шанаваць будуць
-
6
Береженого и бог бережет — Сцеражонага (сцеражкога, асцярожнага) Бог сцеражэ = Хто сам сябе сцеражэ, таго й Бог беражэ
-
7
Берут завидки на чужие пожитки — Чужая доля (яму) пад бокам коле = Ласы на чужыя каўбасы = На чужос дабро вочы гараць = На чужое дабро лапкі ліжа = Мае смак бы да коней ваўкалак = Кожны гад чужому грошу рад
-
8
Бестолковая голова ногам покоя не дает — За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей
На запыт знайшлося 8 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць