-
1
В огороде бузина, а в Киеве дядька — Гэты пра воз, а той пра коз = Хто пра хату, а хто пра лапату = Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы
-
2
В одно ухо вошло, а в другое вышло — Адным вухам слухае, а другім выпускае = У адно вуха ўпусціў, а ў другое выпусціў
-
3
Волка бояться - в лес не ходить — Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў = Баяўшыся трэску, і ў лес не трэба хадзіць = Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць = Баючыся воўка, у лес не ісці
-
4
Волка ноги кормят — Ваўка ногі жывяць (гадуюць) = Пасланцамі воўк не сыты = Старца кій корміць
-
5
Вольному воля, спасенному рай — Вольнаму воля, шалёнаму поле = Шырокае поле: ідзі, куды воля
-
6
Вор ворует не для прибыли, а для своей погибели — Калі хочаш прапасці, пачні (ідзі) красці = Хто хоча прапасці, няхай вучыцца красці = Як украў, то і прапаў = Крадзеным падавішся
-
7
Воровское стяжанье впрок не пойдет — Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Чужое дабро вылазіць праз рабро = Крадзеным сыты не будзеш = Крадзенае не ідзе ў карысць = Ад зладзейства не разжывешся
-
8
Ворон ворону глаз не клюет — Драч драчу не дзярэ аччу = Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе = Гад гада не джаліць = Вужака вужаку не джаліць = Крук крука за чуб не бярэ = Воўк ваўка нідзе яшчэ не з'еў
На запыт знайшлося 8 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць