На запыт знайшлося 13 артыкулаў

  1. 1
    Все кузни исходил, да не кован воротился — Вакол крам ды зноў к нам = Пахадзіў ля лому і назад дадому = Ад кута ў кут і зноў тут
  2. 2
    Все люди, как люди, один черт в колпаке — Усе бабры дабры, адно выдра - ліха яе бяры = Усе бабры дабры, адна выдра ліхая
  3. 3
    Всем сестрам по серьгам — Кожнай сястрыцы па завушніцы = Кожнаму сыну хатуль за спіну = Кожнаму брату па дукату = Кожнай сяброўцы па залатоўцы = Кожнаму старцу па стаўцу = Усякаму сваяку хоць бы па медзяку
  4. 4
    Всему свое время — На ўсё свой час = Без часу не будзе квасу = Без пары няма і травы = Усё свой час мае = Дзярылыка, як (пакуль) дзярэцца: бо прысохне - не ўдзярэш = Сей у пару - збярэш хлеба гару
  5. 5
    В семье не без урода — Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям'і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея
  6. 6
    Все хорошо, что в меру — На ўсё ёсць мера = Усё добра, што ў меру, а што зашмат, тое не ў лад = Праз меру і свінні не ядуць = Што занадта, тое і свіння не есць = Лішняя нітка палатну завада = Шырокая лыжка рот дзярэ = З вялікае яды няма наўды: не забагацееш, а апузацееш = Што задужа - не здарова
  7. 7
    Всякий купец хвалит свой товар — Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць = Кожны цыган сваю кабылу хваліць = Кожны пастух сваёй пугай хваліцца = На кірмашы і бык цельны = Не ганячы, не купіш, не хвалячы, не прадасі
  8. 8
    Всяк кулик свое болото хвалит — Дзе хвоя ні стаіць, а ўсё свайму бору шуміць = Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць = Жаба квокча, сваё балота хваліць
  9. 9
    Всяк молодец на свой образец — У кожнага кавалера свае манеры = Кожны кравец сваім кроем, кожны кеп сваім строем = Кожны кравец сваім кроем крое = Усялякі гад на свой лад = Усякі чалавек сваім стылем жыве
  10. 10
    Всякому овощу свое время — Свой час ягадзе, свой час баравіку = Будзе пара, вырасце трава = Будзе час - будзе і квас, не ўсё за раз = Парою сена косяць = Усё добра ў пару
  11. 11
    Всяк петух смел на своей навозной куче — У сваім гародзе роўны ваяводзе = На сваім падворку і сабака адважнейшы = І верабей на сваім падворку спраўны = На сваім сметніку і верабей гаспадар = На сваім сметніку і певень смелы (смялейшы)
  12. 12
    Всяк по-своему с ума сходит — Як хто хоча, так па сваім бацьку плача = Кожны па-свойму дурнее = Розум на розум не выпадае = Кожная галава свой розум мае = У каго якая натура
  13. 13
    Всяк сверчок знай свой шесток — Ведай, каток, свой куток = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце = Ёсць у каліце - сядай на куце, а на плячах хатуль - пытаюць: «Адкуль?» = Не лезь, куды галава не лезе

Паведаміць пра недакладнасьць