-
1
лава, лаўка, тапчан / пераносная: услон, заслон (абл.), зэдлік / школьная, злучаная з нахільнаю дошкай: парта; столак (абл.)
-
2
лагчына, нізіна, катлавіна, даліна
-
3
лад, уклад, парадак, сістэма, рэжым
-
4
лакаматыў / з паравым рухавіком: паравоз, паравік / з рухавіком унутранага згарання: цеплавоз / з электрарухавіком: электравоз
-
5
ламачча, лом, лам'ё, сушняк
-
6
лапата, рыдлёўка / для перамяшчэння сыпкіх матэрыялаў: шуфель; жалязняк (разм.); заступ (абл.)
-
7
лапаць / з лазы: лазовік (разм.); хадак (уст.)
-
8
лапушны, лапушысты, шыракалісты
-
9
ларок, палатка, кіёск; ятка (уст.)
-
10
лата, латка, лапік
-
11
лаяць, крычаць, адчытваць, бэсціць, крыць (разм.); прабіраць, грызці, пілаваць, распякаць, разносіць, чысціць, пушыць (перан.) □ рабіць разнос, крыць матам
-
12
легенда, паданне, пераказ, быліна
-
13
легкадумна, легкамысна, неабдумана
-
14
легчы, улегчыся; разлегчыся, расцягнуцца, заваліцца (разм.)
-
15
ледзьве, ледзь, траха, насілу; мала (абл.) □ на валаску
-
16
лекавы, гаючы
-
17
лес / на вялікім абшары: пушча / на вялікім абшары ў Сібіры, пераважна хвойны: тайга / малады лісцевы: гай / хваёвы: бор, сасняк, сасоннік, хвойнік / яловы: ельнік / дубовы: дуброва, дубняк / бярозавы: бярэзнік / асінавы: асіннік / альховы: алешнік
-
18
лесапільня, пільня; тартак (уст.)
-
19
лесвіца; лескі (мн.) / прыстаўная: драбіны (мн.), драбіна
-
20
летуценнік, фантазёр, рамантык
На запыт знайшоўся 61 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць