 |
На ваш запыт знойдзены 187 артыкулаў
-
сабака, пёс / вартавы: аўчарка / паляўнічы: ганчак, ваўкадаў; цюлік, барбос (разм.) / дваровы: дварняк (разм.) / з кароткім ці ўрэзаным хвастом: курта (разм.); ваўкарэз (абл.); цюця, цюцька (дзіц.)
-
сабрацца, назбірацца, скучыцца, стоўпіцца / пеша: сысціся, насыходзіцца, пасыходзіцца / бягом: збегчыся, панабегчы; скупчыцца, згрудзіцца (разм.); зграмадзіцца (абл.); збіцца, зляцецца (перан.)
-
садавіна; плады, фрукты (мн.)
-
садзіцца, сядаць, усаджвацца, рассаджвацца
-
садраць, здзерці
-
сажалка / выкапаная: копанка; капаніца, копань, садок, стаў, ставок (абл.)
-
сакавік; марац (абл.)
-
сакаўны, сакавіты, сочны
-
салдат, радавы, баец / у польскім войску: жаўнер
-
салодкі; мядовы (перан.)
-
салома / у снапах пасля ручнога абмалоту: акалот
-
самабытны, своеасаблівы, арыгінальны
-
самалёт, аэраплан, паветраны карабель, паветраны лайнер / лёгкі: авіетка / бамбардзіровачны: бамбардзіроўшчык, бамбавоз / для знішчэння варожай авіяцыі: знішчальнік / той, што пікіруе: пікіроўшчык / знішчальны: ястрабок (разм.) / варожы: сцярвятнік (перан., зняваж.)
-
самалюбства, самаўпэўненасць, гонар, пыха, эгаізм; фанабэрыя (разм.); апломб, амбіцыя (кніжн.)
-
самаробны, уласнай работы / пра тканіну: саматканы, даматканы; самадзялковы, самадзелкавы (абл.)
-
самаўпраўна, самапраўна, самавольна
-
самацёк, стыхійнасць
-
самацёкам, стыхійна (перан.) □ само па сабе, само сабою
-
сані / нізкія шырокія без спінкі: развалкі / са спінкаю: вазок
-
санлівасць, дрымота, млявасць
|
 |