На запыт знайшоўся 61 артыкул

  1. 21
    лёгкі,
    1. лёгкі, няцяжкі; бязважкі
    2. лёгкі, нескладаны; плёвы (разм.) □ не бі ляжачага
  2. 22
    лёс, доля, жыццё; наканаванасць, наканаванне (разм.); планіда, зорка, латарэя, кон (перан.); жытка (разм.)
  3. 23
    лёт, палёт
  4. 24
    лётаць, лятаць, лунаць, кружыць, крыляць, крыліцца, насіцца, віцца
  5. 25
    лётчык, пілот, авіятар / выдатны: ас
  6. 26
    лінеіць, графіць
  7. 27
    ліпеньскі, ліпнёвы
  8. 28
    ліпкі, ліпучы, клейкі
  9. 29
    ліпнуць, прыліпаць, наліпаць, прыклейвацца, прыставаць; брацца (разм.)
  10. 30
    ліс, ліса, лісіца
  11. 31
    лістоўка, пракламацыя; афішка (разм.)
  12. 32
    лісце, лісцё, лістота (зб.); лісты (мн.)
  13. 33
    літара / нязграбна напісаная: каракуля
  14. 34
    літаратура [мастацкая], прыгожае пісьменства
  15. 35
    ліхтар / вялікай магутнасці: пражэктар / на аўтамабілі, лакаматыве: фара
  16. 36
    лішне, залішне, празмерна □ праз меру
  17. 37
    ліштва, плінтус, планка
  18. 38
    лоб; лабаціна (разм.); чало (уст. паэт.)
  19. 39
    лодка, човен / з плоскім дном: пласкадонка / выдзеўбаная: доўбленка / абшываная: абшыванка / пераважна на моры: шлюпка / спартыўная: байдарка, каноэ / шматвёсельная: баркас / для перавозу грузаў: барка / вузкая няўстойлівая: душагубка (разм.) / маторная: маторка (разм.); чайка (абл.)
  20. 40
    ложак / часовы: раскладушка (разм.)

Паведаміць пра недакладнасьць