-
41
машкара, заедзь; машка (абл.)
-
42
медны, мядзяны
-
43
мелкі, неглыбокі / пра раку, возера: мелкаводны; плыткі (абл.)
-
44
мелодыя, матыў, музыка, напеў, тон
-
45
мельнік, млынар, мукамол
-
46
мена, менка, абмен
-
47
мерапрыемства, кампанія
-
48
мераць, вымяраць, абмерваць, адмерваць
-
49
мерзнуць, стыць, застываць, зябнуць, калець, дубець, дубянець, заходзіцца; халадаць, карчанець, крэпнуць (разм.); склець (абл.)
-
50
мерна, раўнамерна, роўна, рытмічна, метадычна
-
51
месца, мясцовасць, раён, тэрыторыя; кут, куток, закутак (перан.)
-
52
мець выгляд, выглядаць
-
53
мёртвы, памерлы, нежывы, палеглы, забіты; дохлы, апруцянелы (разм. зняваж.); бездыханны (кніжн.) □ без духу, без душы
-
54
мільгаць, мільгацца, мільгацець, мігцець, мігаць, мігацца, мігацецца, мітусіцца, трымцець; дрыжаць, дрыгацець (разм.)
-
55
мінаць, мінацца, прамінаць; ісці, бегчы, прабягаць, плысці, пасоўвацца, праходзіць, ляцець, праносіцца, цягнуцца, сцякаць (перан.)
-
56
мінулае, мінуўшчына, мінуласць, прошласць, прошлае, прайшоўшае, былое, быль, даўняе, даўнейшае, даўнасць, старое, старасветчына, старажытнасць, гісторыя, старыя часы; бывалішняе, даўніна, даўнейшчына, старына (разм.); пройдзенае, перажытае, перажытасць, далёкае, забыццё небыццё, нябыт, учарашняе (перан.) □ учарашні дзень
-
57
мір; замірэнне (разм.); спакой (перан.)
-
58
мітусіцца, круціцца, таўчыся; таўпехацца (разм.); біцца, кідацца (перан.)
-
59
мітусня, мітусяніна, мітусенне, сумятня, таўкатня, таўканіна, штурхатня, штурханіна, валтузня, тлум; беганіна, таўханіна, таўпеханне, крутаверць, мітульга, куламеса, катавасія, садом (разм.); галда, гам, тармаса (абл.); пекла, гвалт (перан.)
-
60
млын, мукамольня / ветраны: вятрак
На запыт знайшлося 85 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць