-
141
плакаць, рыдаць, прычытаць, прычытваць; галасіць, румзаць, хліпаць, хліпатаць, хлімкаць, усхліпваць, (разм.); крычаць, раўці, выць, скавытаць (перан.) □ заходзіцца плачам, заходзіцца ад плачу, ліць слёзы, аблівацца слязамі, залівацца слязамі, душыцца слязамі, душыцца ад слёз, душыцца плачам, разводзіць сырасць
-
142
плакса, піскун, румза, нюня (разм.)
-
143
плато, пласкагор'е
-
144
плаціна, грэбля, гаць; загата (абл.)
-
145
плашч, накідка, пыльнік, дажджавік
-
146
плошча; майдан, пляц (абл.)
-
147
плынь, цячэнне
-
148
плытагон, плытнік, сплаўшчык
-
149
плячысты, шыракаплечы, шырокі ў плячах
-
150
побач, поплеч, поруч
-
151
подлы; нізкі (перан.)
-
152
подпіс, аўтограф
-
153
подых, подзьмух, павеў
-
154
позірк, погляд; зірк (разм.)
-
155
поле, палетак; лан (абл.); ніва; гоні (паэт., мн.)
-
156
помнік, манумент / у выглядзе чатырохграннага слупа, звужанага кверху: абеліск
-
157
помніцца, памятацца □ аставацца ў памяці, трымацца ў памяці, жыць у памяці, не выходзіць з памяці, не выходзіць з галавы, сядзець у галаве, не сходзіць з думак, не сыходзіць з думак, стаяць у вачах
-
158
помслівы, мсцівы, злапомны; адплатны (перан.)
-
159
помста, адпомста, адплата, расплата □ судны час, судны дзень
-
160
порт, прыстань, гавань
На запыт знайшлося 276 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць