-
41
адплысці, адчаліць
-
42
адпомсціць; адплаціць, разлічыцца, расквітацца (разм.) □ звесці рахункі, вымесціць злосць, узяць рэванш
-
43
адпраўляць, выпраўляць, слаць, пасылаць
-
44
адрозненне, розніца, рознасць, процілегласць, кантраст
-
45
адрознівацца, адразняцца, розніцца, разыходзіцца, адыходзіць, быць адменным
-
46
адрына, пуня
-
47
адставаць, уступаць, заставацца ззаду; здавацца, таптацца, кульгаць (разм.) □ таптацца на адным месцы, быць у хвасце
-
48
адсталы, неадукаваны, абмежаваны, кансерватыўны; цёмны, забіты, недалёкі, вузкі, дзікі (разм.)
-
49
адступаць, адыходзіць, адсоўвацца, уцякаць
-
50
адуванчык, дзьмухавец
-
51
адумацца, абдумацца, апомніцца, апамятацца, абразуміцца; спахапіцца, схамянуцца, ахамянуцца, ачухацца, расчухацца, ачомацца, ацяміцца (разм.) □ сабрацца з думкамі, узяцца за розум, прыйсці да розуму
-
52
адчай, роспач, асуджанасць, безнадзейнасць, бездапаможнасць, бяспомачнасць, безвыходнасць, разгубленасць, беспараднасць, беспрасветнасць; бяссілле, тупік (перан.) □ упадак духу
-
53
адчуванне, пачуццё, пачуванне, чуццё, уражанне, інстынкт, асацыяцыя
-
54
адысці, адысціся, адступіць, адступіцца, адысці назад, адступіць назад, падацца назад, рэціравацца
На запыт знайшлося 54 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць