На запыт знайшлося 98 артыкулаў

  1. 81
    бяда, гора, няшчасце, ліха, ліхое, нядоля, бяздолле, нягода, зло, нядобрае, кепскае / час, эпоха няшчасцяў: ліхалецце; бядота, горасць, гарота, ліхасць, злыбеда, злыбедзь, кепства, непамыслота, напасць, насланнё, навала, навалач, наваль, безгалоўе, нявыкрутка, непярэліўкі (разм.); пляга (абл.); удар, біч, навальніца, пераплёт, перапалка, балота, каша, пекла, пастка, сіло, мухалоўка, балячка, трасца, чума, пракляцце, кара, хмара, тупік, трагедыя, драма, катастрофа (перан.) □ чорны дзень, чорная гадзіна, чорная часіна, цяжкая часіна, злая гадзіна, ліхая гадзіна, ліхі час
  2. 82
    бяднець, галець
  3. 83
    бядняк, бедны, убогі, голы, жабрак; галяк, галыш, галетнік, абадранец, абарванец (разм.); галадранец (разм. груб.); лапцюжнік, лапатнік, лапцявоз, сярмяжнік, беспарточнік; зрэбнік, шылахвост (разм. зняваж.)
  4. 84
    бязбожнік, бязверца, атэіст; грэшнік (перан.)
  5. 85
    бязветраны; ціхі (перан.)
  6. 86
    бязглуздзіца, недарэчнасць, абсурд; несусвеціца (разм.)
  7. 87
    бяздомнік, бяздомак, бесхацінец (разм.)
  8. 88
    бяззбройны, абяззброены; безаружны (абл.)
  9. 89
    бязлітасны, няшчадны, жорсткі, люты, бяздушны, бессардэчны , неміласэрны, няўмольны, бесспагадлівы, бесспагадны, бесчалавечны, нечалавечы, нялюдскі, зверскі; акрутны (абл.); дзікі, варварскі, крывавы (перан.)
  10. 90
    бязлюдны, ненаселены; пусты, апусцелы, пустынны (перан.)
  11. 91
    бялізна, сподняе; хусце (уст.)
  12. 92
    бянтэжыцца; губляцца (перан.)
  13. 93
    бярлог, бярлога, логава, логавішча, кодла, котла; котлішча, логвішча, лагоўе (разм.); лагво, лагло, мярло, мярлога, лежка (абл.)
  14. 94
    бяроза, бярэзіна
  15. 95
    бярэмя, абярэмак, ахапак
  16. 96
    бяспечна, спакойна □ як у бога за пазухай, як за богам
  17. 97
    бясплатна, дарэмна, дармова, дарма, дарам; так, на дармаўшчыну, дармагалам (разм.) □ за так (разм.)
  18. 98
    бяссонніца, бяссонне; бессань (разм.)

Паведаміць пра недакладнасьць