На запыт знайшлося 68 артыкулаў

  1. 1
    забава, пацеха
  2. 2
    забарона; заказ (разм.); вета, табу (кніжн.)
  3. 3
    забастоўка, стачка
  4. 4
    забаўны, займальны
  5. 5
    забіць, загубіць, знішчыць; утрупяніць, зніштожыць, улажыць, палажыць, стукнуць, прыстукнуць, дакончыць, прыкончыць, прыбраць, уходаць, кокнуць, укакошыць, укаюкаць (разм.) □ адабраць жыццё, абарваць жыццё, рашыць жыцця, пазбавіць ад жыцця, зжыць са свету, звесці са свету, адправіць на той свет, пусціць на той свет, загнаць на той свет, загнаць у магілу, увагнаць у магілу, знесці галаву, скруціць галаву, зняць галаву з плеч, выняць душу, дастаць душу, выняць дух, дастаць духі, прыбраць з дарогі, пусціць у расход, пусціць у царства нябеснае
  6. 6
    заблудзіць, заблудзіцца; зблудзіць, зблудзіцца (разм.) □ збіцца з дарогі, збіцца з тропу
  7. 7
    забойца, згубіцель, магільшчык; душагуб, людабойца, людаед, людажэрац, людамор, жываед, галаварэз (разм. пагард.); ірад (лаянк.); інквізітар (кніжн., перан.)
  8. 8
    забрацца, залезці, улезці, заціснуцца; ушыцца (разм.)
  9. 9
    забрудзіць, запэцкаць, выпацкаць, упэцкаць, запляміць, занасіць; абляпаць, заляпаць, запаскудзіць, урабіць, абрабіць, выквацаць (разм.); перавэдзгаць (абл.)
  10. 10
    забыць; забыцца (разм.); запамятаваць (абл.) □ выкінуць з галавы
  11. 11
    забяспечваць, пастаўляць, узбройваць
  12. 12
    заваёўнік, заваявальнік, захопнік, акупант
  13. 13
    заважыць; пацягнуць (разм.)
  14. 14
    завідна, повідну
  15. 15
    завушніцы, кліпсы
  16. 16
    загад, каманда, распараджэнне; прадпісанне, дырэктыва, цыркуляр (афіц.)
  17. 17
    загадзя, наперад
  18. 18
    загадка, задача, галаваломка; рэбус (перан.)
  19. 19
    загаіцца, зажыць / пра рану: зарубцавацца
  20. 20
    загар, загарэласць; загара (абл.)

Паведаміць пра недакладнасьць