1 юн... Першая частка складаных слоў у знач. юны, напр. юннат (юны натураліст), юнкор (юны карэспандэнт), юнкораўскі. 2 юнак, -а, мн. -і, -оў, м. Чалавек мужчынскага полу ва ўзросце паміж маленствам і даросласцю. || прым. юнацкі, -ая, -ае і (разм.) юначы, -ая, -ае. 3 юнацкасць, -і, ж. Уласцівасць юнацкага; маладосць. Ю. душы. 4 юнацтва, -а, н. 1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці. Гады юнацтва. 2. зб. Юнакі і дзяўчаты; моладзь. Часопіс для юнацтва. 5 юнга, -і, мн. -і, -аў, м. Падлетак на судне, які вывучае марскую справу, а таксама, у некаторых замежных флотах, малодшы матрос. 6 юніёр, -а, мн. -ы, -аў, м. Спартсмен-юнак, удзельнік спаборніцтваў у сваёй узроставай групе. Спартакіяда юніёраў. || ж. юніёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак,… 7 юнкер, юнкер1, -а, мн. -ы, -аў, м. У царскай Расеі: выхаванец ваеннага вучылішча. || прым. юнкерскі, -ая, -ае. Юнкерскае вучылішча. юнкер2, -а, мн. -ы, -аў,… 8 юннат, -а, м. -наце, мн. -ы, -аў, м. Скарачэнне: юны натураліст, удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды. || прым. юннацкі, -ая, -ае. Юннацкая работа. 9 юны, -ая, -ае. 1. Які не дасягнуў сталага ўзросту. Ю. ўзрост. Юнае пакаленне. Ю. натураліст (юннат). 2. Уласцівы маладым, маладосці. Юныя сілы.